Аелет Шакед (іўр.: איילת שקד, дзявочае прозвішча — Бэн Шауль; нар.7 мая1976, Тэль-Авіў, Ізраіль) — ізраільскі палітык, дэпутат кнэсета ад партыі «Яміна». Міністр юстыцыі Ізраіля (2015—2019). Міністр унутраных спраў Ізраіля (2021—2022).
Аелет Шакед нарадзілася 7 мая ў Тэль-Авіве. Яе маці — школьная настаўніца, бацька — бухгалтар.
Праходзіла службу ў Арміі абароны Ізраілю ў якасці інструктара па выхаваўчай рабоце ў пяхотнай брыгадзе «Галані». Скончыла Тэль-Авіўскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра па электроніцы і кампутарных навуках.
Працавала праграмістам, а затым мэнэджэрам па маркетынгу ў ізраільскім аддзяленні кампаніі Texas Instruments.
У 2006 годзе занялася палітычнай дзейнасцю, з 2006 па 2008 год кіравала канцылярыяй Біньяміна Нетаньяху, які займаў тады пасаду лідара апазіцыі. У студзені 2012 года была абрана ў цэнтральны камітэт Лікуда, але ўжо ў чэрвені перайшла ў партыю «Яўрэйскі дом». У студзені 2013 года абрана дэпутатам кнесета 19 склікання, а ў сакавіку 2015 — пераабрана ў кнэсет 20-га склікання. 14 мая 2015 года назначана міністрам юстыцыі Ізраіля. Уваходзіла ў склад выбарчага спісу Ха-Ямін ха-Хадаш («Новыя правыя») на выбарах 2019 года. Блок не прайшоў электаральны бар’ер. На выбарах 2021 года ў складзе партыі «Яміна» прайшла ў Кнэсет і ўвайшла ва ўрад. Пасля адстаўкі ўвайшла ў раду дырэктараў холдынгу Kardan NV.