Перайсці да зместу

Арэшкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ажэшкі)
Герб «Кораб»
Герб «Побуг»

Арэ́шкі, або Ажэ́шкі (польск.: Orzeszkowie) — старажытны шляхецкі род. Найбольш раннія гербоўнікі называюць род Арэшкаў герба «Кораб» (залаты карабель з падобнай на вежу мачтай на чырвоным полі; тое ж на шлеме) у Падляшскім ваяводстве. Прадстаўнікі гэтага роду займалі розныя павятовыя пасады (стольнік, падстолі, падсудак, суддзя, войскі і інш.), галоўным чынам у Мельніцкім павеце ў XVI—XVII стагоддзях. Вядомы каля 20 прадстаўнікоў гэтага роду. У XVIII стагоддзі вядомы Арэшкі герба «Побуг», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўна-адміністрацыйныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].

Прызнаны ў дваранстве пастановай Гродзенскага ДДС 3.06 1835 (I частка). Указам Сената не зацвярджаліся[2].

  1. Антоні. Дзяржаўца Мотальскага войтаўства. пакінуў двух сыноў:
    1. Мадэст. Суддзя земскі пінскі і войт мотальскі.
    2. Леапольд. Палкоўнік ЯКМ. таксама войт мотальскі пасля брата Мадэста па кансэнсу караля Аўгуста III (1745). Пісар гродскі, а потым стольнік пінскі па прывілею караля Аўгуста III (1744). Набыў маёнтак Пешкаў і Ляхавічы ў Пінскім павеце, з якіх першы пакінуў сыну Тамашу, а другі яго жонцы ў 1777 годзе.
      1. Тамаш. Капітан войск польскіх. Жонка Алена, дачка лоўчага берасцейскага Багуслава і Соф'і з Выдзгаў Верашчакаў, з якой меў сына Адама.
        1. Адам (нар. 1770). Староста рудкоўскі. Уладальнік маёнтка Пешкаў, мяняўся зямлёй з ротмістрам пінскім Станіславам Бянклеўскім (1808). Узяў шлюб з Альжбетай, дачкой палкоўніка войск польскіх Юзафа і Соф'і са Станіслаўскіх Войнаў, ад якой меў аднаго сына Антонія-Яна і трох дачок - Марыяну, Ганну, Францішку.
          1. Антоні-Ян (нар. 1805). Спадчыннік маёнтка Пешкаў (1816). Праходзіў па справе эмісара Канарскага (1839), за што быў сасланы ў Сібір і вярнуўся адтуль у 1858 годзе. Пражываў у Пінску (1866). Першая жонка Марыяна Умін, з якой меў аднаго сына Леапольда; другая жонка Тэкля Чарноцкая. сын Францішак.
            1. Леапольд (нар. 1826). Партупей-прапаршчык Арэнбургскага лінейнага батальёна (1847);
            2. Францішак (нар. 1832).
          2. Марыяна.
          3. Ганна:
          4. Францішка.
  2. Міхаіл-Станіслаў[pl] , родны брат Антонія. Маршалак пінскі. Закладны ўладальнік фальварка Лахва князя Міхаіла-Казіміра і Уршулі з князёў Карыбут-Вішнявецкіх Радзівілаў (1749). Згодна з тастаментам 1749 года меў трох сыноў.
    1. Фелікс. Стражнік пінскі;
    2. Юзаф. Падстолі пінскі.
    3. Антоні. Войскі пінскі і староста острынскі.
  1. Ажэшкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
  2. а б С. Рыбчонак. 125. АРЖЭШКІ гербу «KOPAБ» // Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1 / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш.; навук. рэд. Г. Я. Галенчанка, А. Рахуба. — Мінск : БелНДІДАС, 2002. — 493 с. — ISBN 985-6099-83-8.