Азам Талбіевіч Раджабаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Азам Раджабаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Азам Талбіевіч Раджабаў
Нарадзіўся 21 студзеня 1993(1993-01-21)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 177 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Нафтан
Нумар 9
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2010 Сцяг Беларусі Віцебск 0 (0)
2011 — 2013 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) 0 (0)
2013 — 2014 Сцяг Беларусі Гомель 14 (0)
2014 — 2017 Сцяг Беларусі Віцебск 36 (4)
2017   Сцяг Беларусі Орша 11 (2)
2018 — Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 3 (0)
2011 Сцяг Беларусі Беларусь (да 19) 3 (0)
2012 — 2013 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 14 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 красавіка 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 жніўня 2017.

Азам Раджабаў (нар. 21 студзеня 1993, Рагун, Таджыкістан) — беларускі футбаліст, паўабаронца наваполацкага «Нафтана».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец віцебскага футбола, у 2010 годзе выступаў за дубль «Віцебска». У лютым 2011 года перайшоў у кіеўскае «Дынама», дзе выступаў за моладзевую каманду. У пачатку 2013 года з’явілася інфармацыя аб магчымай арэндзе ў «Віцебск», але Азам застаўся ў Кіеве.

У ліпені 2013 года разарваў кантракт з «Дынама» і стаў іграком «Гомеля»[2]. У складзе «Гомеля» стаў звычайна выхадзіць на замену. Але калі ў другой палове 2013 трывала з’яўляўся на полі, то ў сезоне 2014 гуляў пераважна за дубль, усяго двойчы згуляў за асноўную каманду. У выніку ў ліпені 2014 года кантракт з «Гомелем» быў разарваны па ўзаемнай згодзе[3].

Пасля зыходу з «Гомеля» ў ліпені 2014 года падпісаў кантракт з «Віцебскам»[4]. Хутка замацаваўся ў аснове віцебскага клуба і дапамог яму вярнуцца ў Вышэйшую лігу па выніках сезону 2014. У сезоне 2015 таксама трывала гуляў за «Віцебск», пераважна на пазіцыі флангавага нападніка. Сезон 2016 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы. У першай палове 2017 года выступаў за дубль «Віцебска», за асноўны склад згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду першалігавай «Оршы»[5]. У печатку 2018 года трэніраваўся з віцебскай камандай, аднак у лютым 2018 года «Віцебск» вырашыў не падаўжаць супрацоўніцтва з паўабаронцам[6].

Неўзабаве пасля сыходу з «Віцебска» далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога пачаў сезон 2018.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Клуб Сезон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Віцебск 2015 Вышэйшая ліга 21 0
Орша 2017 Першая ліга 11 2

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Бацька — таджык, маці — беларуска. Нарадзіўся ў Таджыкістане, але ў малым узросце пераехаў у Віцебск[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]