Азгінавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Азгінавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Слонімскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Азгінавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 717
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Азгі́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Азгінавічы. Займае плошчу 91,7 км².

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мільканавіцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мільканавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Азгінавічы, сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі[1]. 17 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Касцянёўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Асабнякі, Грынкі, Касцяні, Сакалова і Шулякі), цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Мяльканавічы, сельсавет перайменаваны ў Мяльканавіцкі сельсавет[2]. 22 ліпеня 1966 года цэнтр сельсавета вернуты ў Азгінавічы, сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1717 чалавек[3], з іх 90,9 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,9 % — палякі, 1,4 % — украінцы[4].

Станам на 2015 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1614 чалавек, з іх: дзяцей — 258 чалавек, насельніцтва працаздольнага ўзросту — 845 чалавека, пенсіянераў — 511 чалавек. Большая частка працаздольнага насельніцтва сельсавета працавала ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Дружба-Агра».

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.