Аздзяцічы (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Аздзяцічы — археалагічныя помнікі: гарадзішча і 2 могільнікі каля аграгарадка Аздзяцічы (Барысаўскі раён, Мінская вобласць).

Гарадзішча[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1 км ад вёскі, на высокім карэнным беразе р. Бярэзіна. Займае мыс, утвораны глыбокімі ярамі, якія спадаюць у забалочаную пойму. Пляцоўка авальная, памерамі 30х50 м, выцягнута з захаду на ўсход. З усходняга боку ўмацавана валам вышынёй каля 0,7 м і ровам глыбінёй 0,4—0,5 м, з поўначы і поўдня абмежавана ярамі. Адкрыў у 1931 г. А. М. Ляўданскі. У 1958 г. А. Р. Мітрафанаў даследаваў 264 м². Выяўлены рэшткі 2 жытлаў, заглыбленых у зямлю на 0,15—0,3 м. Плошча аднаго жытла 17, другога — 26 м². Знойдзены фрагменты ляпнога глінянага посуду, гліняныя прасліцы, грузікі, жалезныя наканечнікі коп'яў, абломак нажа, малыя сярпы, рыбалоўны кручок. Датуецца I ст. да н.э.I ст. н.э. і адносіцца да ранняга перыяду культуры штрыхаванай керамікі.

Могільнік—1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за гарадзішчам, ва ўрочышчы Пяскі, побач з сучаснымі могілкамі. 50 насыпаў вышынёй 0,5—2,5 м, дыяметрам 6—8 м. У 1930 г. А. М. Ляўданскі даследаваў 4 насыпы. На грунце пад курганамі выяўлены вогнішчы. Знойдзены перапаленыя косці, ляпныя гаршкі, пашкоджаныя бронзавыя ўпрыгожанні, жалезныя спражкі. Датуецца VIIIIX стст. У 1958 г. А. Р. Мітрафанаў раскапаў 1 курган прыкладна гэтага ж перыяду.

Могільнік—2[правіць | правіць зыходнік]

Датуецца XIXII стст. 45 курганоў вышынёй 0,4—2 м, дыяметрам 5—7 м. А. М. Ляўданскі ў 19291930 гг. раскапаў 9 насыпаў. Пахавальны абрад — трупапалажэнне галавою на паўночны захад. У жаночых пахаваннях знойдзены шкляныя і бронзавыя пацеркі, невялікія скроневыя кольцы, жалезны нож.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / [Г. В. Штыхов]; Под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Изд-во «Полымя», 1971. — 274, [2] c. — С. 166.
  • Дубінскі, С. А. Доследы культур жалезнага перыяду на БССР у 1929 г. // Запіскі Аддзела гуманітарных навук. Кн. 11. Працы археалагічнай камісіі. Т. 2. — Мн., 1930.
  • Егарэйчанка, А. А. Аздзяцічы / А. А. Егарэйчанка // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 23. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Ляўданскі, А. Н. Кароткае паведамленне аб доследах культур эпохі жалеза ў БССР у 1930 — 1931 гг. // Запіскі Аддзела гуманітарных навук. Працы секцыі археалогіі. Т. 3. — Мн., 1932.
  • Мітрафанаў, А. Г., Заяц, Ю. А., Штыхаў, Г. В. Аздзяцічы / А. Г. Мітрафанаў, Ю. А. Заяц, Г. В. Штыхаў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 28. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Митрофанов, А. Г. Железный век средней Белоруссии: VII — VI вв. до н. э. — VIII в.н.э. / А. Г. Митрофанов; [Науч. ред. Г. В. Штыхов]; АН Белорусской ССР, Институт истории. — Мн.: Наука и техника, 1978. — 159, [1] с. — С. 13.