Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
Гістарычная дзяржава | |||||
Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка | |||||
---|---|---|---|---|---|
Азәрбајҹан Совет Сосиалист Республикасы | |||||
|
|||||
Дэвіз: «Бүтүн өлкәләрин пролетарлары, бирләшин!» | |||||
Гімн: Гімн Азербайджанскай ССР | |||||
![]() |
|||||
|
|||||
Сталіца | Баку | ||||
Мова(ы) | азербайджанская | ||||
Афіцыйная мова | азербайджанская мова і руская | ||||
Рэлігія | атэізм і атэістычная дзяржава[d] | ||||
Грашовая адзінка | савецкі рубель | ||||
Плошча | 86,6 тыс. км² | ||||
Насельніцтва | 7 037 867 (1989) | ||||
Форма кіравання | Савецкая рэспубліка | ||||
Старшыня Прэзідыума ЦК КП Азербайджанскай ССР | |||||
• 1920 | Мірза Давуд Багіраў аглы Гусейнаў (першы) | ||||
• 1991 | Аяз Муталібаў (апошні) | ||||
![]() |
Азербайджанская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Азербайджанская ССР — адна з рэспублік Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Праіснавала з 28 красавіка 1920 года па 30 жніўня 1991 года.
Гісторыя
Азербайджанская ССР была ўтворана 28 красавіка 1920 года адразу пасля падзення Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі. З 12 сакавіка 1922 года па 5 снежня 1936 года была часткай Закаўказскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, а з 5 снежня 1936 года ўвайшла непасрэдна ў СССР на правах Саюзнай рэспублікі. Сталіца — г. Баку. У склад Азербайджанскай ССР уваходзілі Нахічэванская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка і Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць. Рэспубліка дзялілася на 60 раёнаў, мела 57 гарадоў (у 1913 годзе было 13), 119 пасёлкаў гарадскога тыпу.
Пасля жнівеньскага путчу 19—21 жніўня 1991 года, ужо 30 жніўня, Вярхоўны Савет Азербайджанскай ССР абвясціў незалежнасць рэспублікі. Першым прэзідэнтам незалежнага Азербайджана стаў Першы Сакратар ЦК Кампартыі Азербайджана Аяз Муталібаў.
Рэспубліка ў філатэліі
- Паштовыя маркі СССР, 1950 год
-
Stamp of USSR 1527.jpg Тэатр оперы і балета
-
Stamp of USSR 1528.jpg Акадэмія навук
-
Stamp of USSR 1529.jpg Праспект імя Сталіна
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка