Азербайджанская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азербайджанская мова
Саманазва Azərbaycan dili, زبان آذربایجانی, Азәрбајҹан дили
Вымаўленне azærbajdʒan dili
Краіны Азербайджан, Іран, Грузія, Расія, Украіна, Германія, ЗША, Ірак, Турцыя, Сірыя, Казахстан, , Вялікабрытанія, Арменія (да 1988 года)[1][2][3]
Рэгіёны У Іране: Заходні Азербайджан, Усходні Азербайджан, Ардэбіль, Зенджан, Казвін, Хамадан, Кум; часткова Меркезі, Гілян, Курдыстан; анклавы ў Мазендэране і Харасане-Рэзаві; у гарадах Тэгеран, Керэдж, Мешхед.
У Грузіі: Марнеулі, Балнісі, Дманісі, Гардабані; кампактна ў Сагарэджа, Каспі, Мцхеце, Цалцы, Лагадэхі, Карэлі, Тэтры-Цкара, Горы, Тэлаві; у гарадах Тбілісі, Руставі, Дэдопліс-Цкара.
У Расіі: кампактна ў Дагестане (Дэрбенцкі, Табасаранскі, Рутульскі, Кізлярскі раёны); таксама ў шматлікіх гарадах Расіі.
У Турцыі: кампактна ў Карсе, Ігдыры, Эрзуруме; таксама ў шматлікіх гарадах Турцыі.
У Іраку: дыялекты іракскіх туркменаў
Афіцыйны статус

 Азербайджан
 Расія:

Сцяг Ірана Іран:

Арганізацыя, якая рэгулюе
Агульная колькасць носьбітаў 45—50 млн[5][6][7][8][9][10].
Рэйтынг 30
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Алтайская сям'я

Цюркская галіна
Агузская група
Пісьменнасць лацінка (у Азербайджане)
кірыліца (у Дагестане/Расіі)
арабскае пісьмо (у Іране)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 азе 025
ISO 639-1 az
ISO 639-2 aze
ISO 639-3 aze, azj, azb, qxq, slq
WALS aze
Ethnologue aze
ABS ASCL 4302
IETF az
Glottolog mode1262
Вікіпедыя на гэтай мове

Азербайджанская мова (азерб. Azərbaycan dili) — адна з цюркскіх моў; належыць да агузскай групы. Распаўсюджаная ў асноўным у Азербайджане (дзяржаўная мова краіны), часткова ў Грузіі, Іране, Іраку, Турцыі. Агульная колькасць носьбітаў — каля 45—50 млн чалавек.

Дыялекты[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюцца чатыры групы дыялектаў: усходняя (кубінскі, шэмахінска-бакінскі і іншыя), заходняя (казахскі — ад назвы горада Казах на захадзе Азербайджана, карабахскі, гянджынскі і іншыя), паўночная (закатала-кахскі, шэкінскі і іншыя) і паўднёвая (ерэванскі, нахічэванскі, ардубадскі і іншыя).

Фанетыка[правіць | правіць зыходнік]

У фанетыцы для азербайджанскай мовы, у адрозненне ад роднасных цюркскіх моў, характэрнае прыдыхальнае вымаўленне выбуховых глухіх зычных на пачатку і канцы слова, палаталізаванае вымаўленне велярных і іх пераход у афрыкаты перад галоснымі пярэдняга шэрагу.

Граматыка[правіць | правіць зыходнік]

Сярод асаблівасцяў граматыкі — наяўнасць у афіксаў прэдыкатыўнай формы імя 1-й і 2-й асобы адзіночнага ліку толькі варыянтаў з шырокімі галоснымі, а таксама ўзнікненне проціпастаўлення сучаснасці і цяперашне-будучага часу.

Гісторыя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Азербайджанская мова паходзіць ад мовы агузскіх плямёнаў Сярэдняй Азіі 8—10 стст. Эпас на азербайджанскай мове (Кітабі Дэдэ Коркуд) зараджаецца да 11 ст. Літаратура на азербайджанскай мове існуе з 13 ст. на аснове табрызскага і шырванскага дыялектаў, з пачатку 19 ст. (пасля далучэння Паўночнага Азербайджану да Расіі) — на аснове шэмахінска-бакінскага дыялекту. У перыядызацыі літаратурнай мовы пераломнай датай лічыцца выхад у 1875 газеты «Экінчы». Літаратурная мова з 13 ст. да 1875 апісваецца як мова данацыянальнага перыяду (на ёй напісаныя творы класікаў азербайджанскай літаратуры — Насімі, Фізулі, Хатаі і інш.), а літаратурная мова з 1875 — як мова нацыянальнага перыяду; яна склалася ў творах М. Ф. Ахундава, Г. Зардабі, Дж. Мамедкулізадэ. Пачынаючы з сярэдзіны 19 ст. азербайджанская мова ўваходзіла ў навучальную праграму павятовых школ у Баку, Тыфлісе, Гянджы, Шэкі і іншых гарадах. Да 1929 пісьмовасць азербайджанскай мовы існавала на арабскай, у 1929—1940 на лацінскай аснове, з 1940 — на аснове кірылічнай графікі.

Паўднёваазербайджанская мова[правіць | правіць зыходнік]

На паўднёваазербайджанскай размаўляюць у Іранскім Азербайджане (гістарычным Азербайджане) і, у меншай ступені, у суседніх рэгіёнах Ірака, Турцыі і Сірыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Н. Г. Волкова. Кавказский Этнографический Сборник, Статья: Этнические процессы в Закавказье в XIX—XX вв. — IV. — СССР, Институт Этнографии им. М. Маклая, АН СССР, Москва: Наука, 1969. — С. 10. — 199 с. — 1700 экз.
  2. http://monderusse.revues.org/docannexe4079.html Архівавана 27 верасня 2009. стр.188, Арсений Саппаров, International Relations Department, London School of Economics, Houghton Street, London WC2A 2AE — According to this plan some 100,000 people had to be «voluntarily» resettled. The emigration occurred in three stages: 10,000 people were resettled in 1948, another 40,000 in 1949, and 50 000 in 1950.29
  3. Hafeez Malik. Central Asia. The problem of Nagorno-Karabakh. — USA: Palgrave McMillan, 1996. — С. 149-150. — 337 с. — ISBN 0-312-16452-1, ISBN 978-0-312-16452-2.
  4. Паводле канстытуцыі, дзяржаўнымі мовамі рэспублікі з'яўляюцца руская і ўсе мовы народаў Дагестана. Аднак толькі 14 моў: руская, аварская, агульская, азербайджанская, даргінская, кумыцкая, лакская, лезгінская, нагайская, рутульская, табасаранская, тацкая, цахурская, чачэнская, маюць сваю пісьменнасць і функцыянуюць як дзяржаўныя.
  5. Ethnologue total for South Azerbaijani plus Ethnologue total for North Azerbaijani
  6. «Peoples of Iran» Архівавана 3 сакавіка 2016. in Looklex Encyclopedia of the Orient. Retrieved on 22 January 2009.
  7. http://www.terrorfreetomorrow.org/upimagestft/TFT%20Iran%20Survey%20Report%200609.pdf
  8. «Iran: People» Архівавана 3 лютага 2012., CIA: The World Factbook: 24 % of Iran’s total population. Retrieved on 22 January 2009.
  9. G. Riaux, «The Formative Years of Azerbaijan Nationalism in Post-Revolutionary Iran», Central Asian Survey, 27(1): 45-58, March 2008: 12-20 %of Iran’s total population (p. 46). Retrieved on 22 January 2009.
  10. «Iran» Архівавана 11 сакавіка 2007., Amnesty International report on Iran and Azerbaijan people . Retrieved 30 July 2006.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
Ana Səhifə азербайджанскай