Азербайджанскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азербайджанскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт
(АДЭУ азерб.: ADİU)
азерб.: Azərbaycan Dövlət İqtisad Universiteti
Арыгінальная назва азерб.: Azərbaycan Dövlət İqtisad Universiteti
Міжнародная назва Azerbaijan State University of Economics
Ранейшыя назвы Гандлёва-кааператыўны інстытут,
Сацыяльна-эканамічны інстытут імя К. Маркса,
Народнагаспадарчы інстытут імя К. Маркса,
Народнагаспадарчы інстытут імя Д. Буніятзадэ
Заснаваны 1930
Год рэарганізацыі 2000
Рэктар Адалят Мурадаў
Студэнты 18 400
Бакалаўрыят 11364
Магістратура 738
Метро Ічэры-Шэхер
Сайт unec.edu.az
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Азербайджанскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (азерб.: Azərbaycan Dövlət İqtisad Universiteti) — вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю ў Баку.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1930 г. пасля ліквідацыі «Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта» на аснове яго факультэтаў былі створаныя ВНУ рознага кірунку. На базе эканамічнага факультэта было створана вышэйшая навучальная ўстанова пад назвай «Азербайджанскі гандлёва-кааператыўны інстытут». Пад гэтым імем інстытут функцыянаваў да 1933 г.

2 студзеня 1933 г. на базе «Азербайджанскага гандлёва-кааператыўнага інстытута» быў створаны «Азербайджанскі сацыяльна-эканамічны інстытут імя К. Маркса».

30 снежня 1936 г. па рашэнні Савета народных камісараў Азербайджана на базе «Азербайджанскага сацыяльна-эканамічнага інстытута» і далучаны да яго «Азербайджанскага савецкага гандлёвага інстытута» быў створаны «Азербайджанскі народнагаспадарчы інстытут імя К. Маркса». Ён пачаў сваю дзейнасць з 15 студзеня 1937 года і як самастойная ВНУ функцыянаваў да ліпеня 1941 года.

У пачатку Другой сусветнай вайны дзейнасць ВНУ была прыпыненая, і яна функцыянавала як Эканамічны факультэт Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля вайны інстытут быў адноўлены як самастойная ВНУ. Аднак у сакавіку 1959 года дзейнасць «Азербайджанскага народнагаспадарчага інстытута імя К. Маркса» была прыпыненая, і ён быў далучаны да «Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта».

У лютым 1966 г. было прынята рашэнне аб аднаўленні «Азербайджанскага народнагаспадарчага інстытута імя Д. Буніятзадэ». Па гэтым рашэнні з 1 верасня 1966 года факультэты «Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта» «агульнаэканамічны» і «таваразнаўчы», а таксама некаторыя новыя спецыяльнасці інжынерна-эканамічнага факультэта «Азербайджанскага нафтахімічнага інстытута», былі ўключаныя ў склад «Азербайджанскага народнагаспадарчага інстытута».

13 чэрвеня 2000 года згодна з указам прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі «Аб удасканаленні вучэбнай сістэмы ў Азербайджанскай Рэспубліцы» на базе «Азербайджанскага дзяржаўнага эканамічнага інстытута» і «Бакінскага тавараведна-камерцыйнага інстытута» быў створаны «Азербайджанскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».

Пасля рэбрэндынгу ўніверсітэт коратка называюць «UNEC»[1].

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • Бізнэсу і менеджменту
  • Фінансаў і бухгалтэрыі
  • Экспертызы і стандартызацыі
  • Тэхналогіі і дызайну
  • Эканомікі
  • Эканомікі цюркскага свету
  • Міжнародная школа эканомікі
  • Руская эканамічная школа

Зноскі