Азерцы (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Азерцы — археалагічны помнік: гарадзішча каля вёскі Азерцы (Лепельскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). Знаходзіцца за 200 м на ўсход ад вёскі, на падоўжаным узгорку, абмежаваным з поўначы і паўднёвага захаду азёрамі.

Пляцоўка роўная, памерам 70х55 м. Схілы гарадзішча ў іх верхняй частцы стромкія, у ніжняй — пакатыя. У 1972 г. даследаваў А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт у агаленнях заходняга і паўночнага схілаў 1,3—1,4 м. У цэнтры пляцоўкі быў закладзены шурф памерам 0,5х0,25 м, культурны пласт тут 1,1 м, мае 2 гарызонты. У верхнім знойдзены фрагменты ганчарнага посуду, 2 невялікія абломкі ляпных гаршчкоў з жарствой у гліне, у ніжнім — рэшткі ляпных гладкасценных пасудзін. Трапляюцца ўлакі, абпаленыя камяні, косці жывёл. Належала плямёнам днепра-дзвінскай (не пазней IIIIV стст.), банцараўскай (VIVIII) культур, функцыяніравала і ў перыяд Кіеўскай Русі XXIII стст.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Алексеев, Л. В. Отчет о полевых археологических исследованиях Полоцкого отряда Прибалтийской комплексной экспедиции АН СССР летом 1956 г. // Архіў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
  • Археологическая карта Белоруссии / Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Ин-та истории АН БССР. Вып. 2: Памятники железного века и эпохи феодализма / Г. В. Штыхов; Под ред. Ф. В. Борисевича. — Мн.: Изд-во «Полымя», 1971. — 274, [2] c. — С. 59.
  • Мітрафанаў, А. Р. Азерцы / А. Р. Мітрафанаў // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 28—29. — ISBN 5-85700-077-7.