Азер Гасымлы
| Азер Гасымлы | |
|---|---|
| азерб.: Azər Qasımlı | |
| Азер Гасымлы у 2024 годзе | |
| Імя пры нараджэнні | Азер Агагасым аглы Гасымлы |
| Род дзейнасці | палітык, палітычны зняволены |
| Дата нараджэння | 31 сакавіка 1975 (50 гадоў) |
| Месца нараджэння | Баку, Азербайджан |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Партыя |
|
Азер Агагасым аглы Гасымлы (азерб.: Azər Ağaqasım oğlu Qasımlı; нар. 31 сакавіка 1975, Баку) — азербайджанскі палітык і палітычны зняволены; кандыдат палітычных навук (2009). Вядомы як крытык урада Азербайджана. За час сваёй палітычнай кар’еры ён быў членам кіраўніцтва руху «REAL», каардынатарам аргкамітэта партыі «REAL», сакратаром па палітычных пытаннях і старшынём савета з 2011 па 2019 год. Ён быў кандыдатам на парламенцкіх выбарах 2015 і 2020 гадоў. У 2021 годзе заснаваў Інстытут палітычнага менеджменту (SMİ).[1]
У сувязі з яго палітычнай дзейнасцю яму забаранялі выезд з краіны ў 2016—2017 і 2024 гадах. У маі 2018 года ён быў асуджаны на адзін месяц зняволення за арганізацыю масавага шэсця ў цэнтры Баку.
Арыштаваны 8 снежня 2024 года па палітычна матываванай крымінальнай справе. Гасымлы быў затрыманы па абвінавачанні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага артыкулам 183.3.2 (вымагальніцтва з мэтай атрымання маёмасці ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Азербайджанскай Рэспублікі.[1]
У цяперашні час ён утрымліваецца ў Бакінскім следчым ізалятары Пенітэнцыярнай службы Міністэрства юстыцыі.[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Суд грубо нарушил права Азера Гасымлы (руск.). Институт мира и демократии. Праверана 10 мая 2025.
- ↑ Azer Gasimli (англ.). The Institute for Human Rights. Праверана 10 мая 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Azer Gasimli (англ.). The Institute for Human Rights. Праверана 11 мая 2025.