Перайсці да зместу

Азначэнне (граматыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Азначэ́нне — даданы член сказа, які паясняе словы з прадметнымі значэннямі, называючы прыкмету прадмета (яго якасць, форму, памер, матэрыял, адносіны да іншых прадметаў і г.д.)[1].

Віды азначэнняў

[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай мове азначэнні падзяляюцца на дапасаваныя і недапасаваныя[1].

Дапасаваныя азначэнні

[правіць | правіць зыходнік]

Сінтаксічная сувязь — дапасаванне. Сродкамі выражэння з’яўляюцца прыметнік (зялёная ялінка), дзеепрыметнік (неадасланае пісьмо), займеннік (нашы сябры, бацькава парада), лічэбнік (трэці год)[1].

Недапасаваныя азначэнні

[правіць | правіць зыходнік]

Сінтаксічная сувязь — кіраванне або прымыканне[2]. Сродкамі выражэння з’яўляюцца назоўнік ва ўскосных склонах, часам з прыназоўнікам (дом восем, дарога бацькоў, дзяўчынка з бантам), займеннік (яе клопат), інфінітыў (імкненне вучыцца), прыслоўе (паварот налева), а таксама словазлучэнні розных тыпаў (стары высокага росту)[1].

Асобнай формай азначэння з’яўляецца прыдатак[1].

  1. 1 2 3 4 5 Міхневіч 1996, с. 170.
  2. Азначэнне // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — Т. 1. — С. 77—78. — 704 с. 3 000 экз. ISBN 978-985-11-0496-9.