Азярніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Азярніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Слонімскі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Азярніца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 091
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Азярні́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Азярніца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялявіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Сялявічы, вёскі Варонічы, Вецявічы, Вялікая Кракотка, Рудаўка, Юхнавічы)[1].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1091 чалавек[2], з іх 88,2 % — беларусы, 4,7 % — палякі, 4,2 % — рускія[3].

Станам на 1.1.2015 года ў сельскіх населеных пунктах сельсавета пражывае 1673 чалавекі, з іх 850 працаздольных, 514 пенсіянераў, 309 дзяцей і падлеткаў.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі сельсавета размешчаны і дзейнічаюць:

  • Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Драпава»;
  • Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя Дзяржынскага;
  • Камунальнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Слонімскі драбільна-сартавальны завод».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.