Азёрная школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пейзаж азёрнай Камбрыі

Азёрная школа (англ.: Lake Poets) — назва групы англійскіх паэтаў-рамантыкаў канца XVIII — першае паловы XIX, названая гэтак па месцы дзейнасці яе важнейшых прадстаўнікоў: Уордсварта, Колрыджа і Саўці. Апошнія, утварыўшы цесны сяброўскі кружок, услаўлялі на берагах азёраў паўночнай Англіі — Камберленда і Уэстмарленда (іншае найменне гэтае школы — лейкісты, ад па-англійску: lake — возера) чароўную прыгажосць натуральнага жыцця на ўлонні маляўнічае прыроды.

Азёрная школа з'явілася пратэстам супраць асветніцкага класіцызму XVIII ст., з яго рытарычнай напышлівасцю і ўзнікла збольшага пад уплывам нямецкіх рамантыкаў. Адмовіўшы рацыяналістычныя ідэалы асветніцтва, паэты Азёрнай школы супрацьпаставілі ім веру ў ірацыянальнае, у традыцыйныя хрысціянскія каштоўнасці, у ідэалізаванае сярэднявечнае мінулае. Уордсварт і яго сябры, якія былі ў маладосці заўзятымі рэспубліканцамі і прыхільнікамі французскай рэвалюцыі, робяцца на «азёрах» строгімі торы, якія недалюбліваюць крытычнага стаўлення да існуючага дзяржаўнага ладу.

Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).