Азёры (Гродзенскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Азёры
Aziory. Азёры (5.08.2010).jpg
Царква і касцёл
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
больш 1 000 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 15(2)
Паштовы індэкс
231753
Аўтамабільны код
4
Азёры на карце Беларусі ±
Азёры (Гродзенскі раён) (Беларусь)
Азёры (Гродзенскі раён)
Азёры (Гродзенскі раён) (Гродзенская вобласць)
Азёры (Гродзенскі раён)

Азёры[1] (трансліт.: Aziory, руск.: Озёры) — аграгарадок (да 2009 г. вёска)[2] у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, на заходніх берагах азёраў Рыбніца і Белае. Адміністрацыйны цэнтр Азёрскага сельсавета.

Знаходзяцца за 28 км на ўсход ад Гродна, за 17 км на поўнач ад Скідаля, на аўтадарогах Р41 і Р145.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Каля вёскі (1—3 км) знаходзіцца археалагічныя помнікі: стаянкі і селішча.

Упершыню згадваецца ў 1398 г. як «двор князя Вітаўта». У XVXVII стст. — велікакняжацкае ўладанне, цэнтр воласці. У 1518 г. Жыгімонт Стары аддаў Азёры ў заставу (арэндны залог) гродзенскаму старасце Ю. М. Радзівілу. У 1555 г. Азёрскім каралеўскім намеснікам (т.б. да таго часу Азёры ізноў перашлі дзяржаве) стаў Себасцян Дыбоўскі. У адпаведнасці з прывілеям 1568 вял.кн. Жыгімонта Аўгуста ў Азёрах праводзіліся штотыднёвыя таргі. У 1679 годзе на Рынку быў пабудаваны новы драўляны касцёл імя Маткі Боскай Ружанцовай, замест спаленага маскоўскім войскам. Касцёл гэты быў адноўлены ў 1779 коштам караля Станіслава Аўгуста. У канцы XVIII ст. Азёры набыў вядомы навуковец, авантурыст і філантроп Міхал Валіцкі (сапр. прозв. Міцкевіч). Ён заснаваў у Азёрах суконную фабрыку (1807) і папяровую фабрыку (1809). Пасля паўстання 1863—1864 гадоў маёнтак быў канфіскаваны, а яго ўладальнік — граф Леапольд Валіцкі сасланы ў Сібір. У 18 ст. у Азёрах была пабудавана драўляная сінагога, а напачатку 19 — малітоўная яўрэйская школа (не захаваліся). У 1878 Азёры мелі 1013 жыхароў, сярод іх 508 яўрэяў. У пачатку 20 ст. замест старой драўлянай праваслаўнай царквы пабудавалі мураваную царкву Ушэсця. Каля Азёр помнікі археалогіі: 2 стаянкі першабытнага чалавека (8-5-га і 3-га тыс. да н.э.) і курганныя магільнікі.

У 19191939 гг. — у складзе Польскай Рэспублікі, цэнтр гміны ў Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі
Свята-Духаўская царква

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква
  • Сінагога

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского районного Совета депутатов от 17.03.2009 № 163 «О преобразовании некоторых населенных пунктов Гродненского района в агрогородки» (руск.) 
  3. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  4. Jeziory // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 580.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom V: Województwo Białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
  6. Міхась Ткачоў, Ігар Трусаў, Валерый Шаблюк. Азёры // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. С. 69.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]