Азінскі сельсавет
Jump to navigation
Jump to search
Азінскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Полацкі раён |
Уключае | 25 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Азіна |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2009) | 722 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Азінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Цэнтр — вёска Азіна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
20 жніўня 1924 года быў утвораны Бельскі сельсавет у складзе Полацкага раёна Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года). Цэнтр — вёска Белае. З 20 лютага 1938 года ўскладзе Віцебскай (з 20 верасня 1944 года да 8 студзеня 1954 года — Полацкай) вобласці.
У 1975 годзе цэнтр сельсавета, вёска Белае, быў перайменаваны ў Азіна, сельсавет быў перайменаваны ў Азінскі.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 772 чал.[1], з іх 81,02 % — беларусы, 14,26 % — рускія, 2,77 % - украінцы[2].
Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]
З 2013 года ў склад сельсавета ўваходзяць:
- Азіна
- Арцейкавічы
- Бараўцы
- Баркі
- Бела-Мацейкава
- Грамошча
- Дохнары
- Званае
- Канстанцінава
- Кацельна
- Качарэжына
- Кеўлы
- Лагуны
- Ларкаўцы
- Лісуны
- Мацейкава
- Мацюшы
- Новыя Замшаны
- Парфенаўцы
- Пярхальшчына
- Рабінаўка
- Рудня
- Сяльцо Белае
- Уладычына
- Цінаўка
Гістарычныя звесткі па населеных пунктах:
- 1 студзеня 1947 года — 12[3]
Зноскі
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Белорусская ССР: Административно-территориальное деление на 1-е января 1947 г. / Информационно-статистическое отделение Президиума Верховного Совета БССР. — Минск: Госиздат БССР, Редакция политической литературы, 1947. — 300 с. — С. 237.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.