Азіяцкая частка Расіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Складзеная Юліем Шакальскім карта Азіяцкай Расіі ў ЭСБЕ

Азіяцкая частка Расіі, ці Азіяцкая Расія — частка Расіі, якая геаграфічна адносіцца да Азіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Плошча макрарэгіёна каля 13,1 млн . км², што складае каля 77 % тэрыторыі цяперашняй Расіі. Паводле дадзеных Усерасійскага перапісу насельніцтва 2002 года на тэрыторыі УФА, СФА і ДФА ў суме пражывала каля 39,13 млн чалавек, альбо 27 % ад агульнага насельніцтва РФ.[1]

У сярэднім шчыльнасць насельніцтва тут прыкметна ніжэйшая за еўрапейскую частку краіны і адна з найменшых у свеце — 1,9 жыхара на 1 км² (сярэдняя па РФ — 8,3). Паводле дадзеных Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года на тэрыторыі УФА, СФА і ДФА ў суме пражывала 37,63 млн. чал[2].

Найбуйнейшыя гарады (з насельніцтвам звыш 500 тыс. чалавек): Новасібірск, Екацерынбург, Чэлябінск, Омск, Краснаярск, Цюмень, Уладзівасток, Хабараўск, Іркуцк, Навакузнецк, Барнаул, Кемерава, Томск. Азіяцкую частку Расіі складаюць чатыры эканамічныя раёны краіны — Уральскі (часткова), Заходне-Сібірскі, Усходне-Сібірскі і Далёкаўсходні.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

       Сібірская федэральная акруга Сібір у геаграфічным сэнсе Азіяцкая Расія

Расійская імперыя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна да азіяцкай часткі Расіі адносіліся ўсе землі, якія знаходзіліся за межамі некалі традыцыйнага ўсходнеславянскага арэала рассялення, здабытыя з сярэдзіны XVI стагоддзя, пасля таго, як Вялікае княства Маскоўскае, заваяваўшы Казанскае і Астраханскае ханства і пашырыўшыся за Волгу, стала Рускім царствам.[3]

Далейшая тэрытарыяльна-палітычная экспансія Расіі прывяла да ўключэння ў яе склад новых шырокіх зямель. Згодна з Энцыклапедычным слоўнікам Бракгаўза і Эфрона Азіяцкая Расея на пачатак ХХ стагоддзя складалася з СібірыДалёкім Усходам), сярэднеазіяцкіх уладанняў (цяперашнія Казахстан і Сярэдняя Азія) і Каўказскага краю імперыі (цяперашняе Закаўказзе). Такая трактоўка была прынятая і замежнымі крыніцамі — напрыклад, да азіяцкай Расіі адносілі бакінскія нафтапромыслы.

Савецкі Саюз[правіць | правіць зыходнік]

З утварэннем пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі РСФСР, а пазней — Савецкага Саюза, а таксама павышэннем закаўказскіх і сярэднеазіяцкіх рэспублік і аўтаномій да статусу саюзных рэспублік паняцце азіяцкай Расіі страціла ранейшы сэнс і саступіла месца новаму — Азіяцкая частка СССР. У прыватнасці, такая фармулёўка выкарыстоўваецца ў Вялікай савецкай энцыклапедыі[4] і савецкай профільнай літаратуры. Пры гэтым пад азіяцкай часткай Расіі стала мецца на ўвазе толькі размешчаная ў Азіі частка тэрыторыі РСФСР.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Азіяцкая частка цяперашняй Расіі:
Уральскі эканамічны раён       Заходне-Сібірскі эканамічны раён   Усходне-Сібірскі эканамічны раён       Далёкаўсходні эканамічны раён

Гэты сэнс захоўваецца[5] і пасля распаду Саюза ў 1991 годзе, калі ў яго сярэднеазіяцкім і закаўказскім рэгіёнах ўтварыліся незалежныя дзяржавы, а РСФСР стала Расійскай Федэрацыяй. Часта сучасныя крыніцы[5] пішуць тэрмін з маленькай, а не з вялікай літары, тым самым сцвярджаючы яго чыста геаграфічны характар.

У энцыклапедыях часам сустракаюцца і асаблівыя варыянты — скажам, у «Гісторыі Айчыны» ўжываецца паняцце «Азіяцкая тэрыторыя Расійскай Федэрацыі».[6] Часам, асабліва ў замежных крыніцах, пад азіяцкай Расіяй разумеецца Сібір з уключэннем у яе межы расійскага Далёкага Усходу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вишневский, А. Replacement Migration: Is is a solution for Russia? , United Nations Population Division, Department of Economic and Social Affairs (2000-08-15), стр. 6.
  2. Предварительные итоги переписи 2010 г.
  3. Русское государство в XVI — начале XVII в.
  4. [ Азіяцкая частка Расіі (руск.) ] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  5. 5,0 5,1 См., например, статью о России в энциклопедии «Кругосвет»
  6. Азиатская часть России // История Отечества

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]