Айварс Сіліньш
Айварс Сіліньш | |
---|---|
лат.: Aivars Siliņš | |
Род дзейнасці | акцёр, кінаакцёр |
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 2016 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Elīna Siliņa[d] і Ojārs Siliņš[d] |
Альма-матар |
Айварс Сіліньш (лат.: Aivars Siliņš; 12 кастрычніка 1947, Вэцумніекі — 10 красавіка 2016) — латвійскі акцёр тэатра і кіно.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 кастрычніка 1947 года ў невялікім пасёлку Вэцумніекі Баўскага раёна.
У 1971 годзе скончыў тэатральны факультэт Латвійскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Я. Вітола (4 школа-студыя «тэатра Дайлес», выкладчык — Петэрыс Петэрсанс). Дыпломная праца — роля спадара Дыяфуаруса ў п’есе Мальера «Уяўны хворы». У спектаклях тэатра «Дайлес» прымаў ўдзел з 1966 года. Першая буйная роля — Янус у п’есе Маці Унта «Што я, мой свет?» (пастаноўка Юрыса Стрэнгі).
Быў адным з акцёраў тэатра Дайлес (ранейшая назва — Мастацкі акадэмічны тэатр імя Я.Райніса) у Рызе, на сцэне якога выступаў з 1966 па 2015 год, пасля чаго цяжка захварэў.
Памёр 10 красавіка 2016 года.