Айвар Джаевер
| Айвар Джаевер | |
|---|---|
| нарв.: Ivar Giaever | |
| | |
| Дата нараджэння | 5 красавіка 1929[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 20 чэрвеня 2025[3] (96 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | фізік, інжынер, навуковец, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | фізіка[5], звышправоднасць[5], паўправаднік[5], біяфізіка[5], фізіка цвёрдага цела[5], імуналогія[5], tissue culture[d][5], прыкладная матэматыка[5] і physics of thin layers[d][6] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Айвар Джаевер (нарв.: Ivar Giæver; 5 красавіка 1929[1][2][…], Берген[1] — 20 чэрвеня 2025[3], Скенектадзі[d], штат Нью-Ёрк[4]) — нарвежска-амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1973) «за эксперыментальныя адкрыцці тунэльных з’яў у паўправадніках і звышправадніках» (сумесна з Леа Эсакі).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 5 красавіка 1929 года ў Бергене (Нарвегія).
Пасля вучобы з 1948 па 1952 гг. атрымаў дыплом інжынера ў Нарвежскім тэхналагічным інстытуце ў Тронхейме. У 1954 годзе эміграваў у Канаду. Працаваў там спачатку ў архітэктурным бюро, затым у якасці інжынера ў кампаніі General Electric. У 1956 годзе перасяліўся ў ЗША. З 1958 па 1969 гг. працаваў у Політэхнічным інстытуце Рэнселера ў горадзе Трой па тэме звышправоднасці і тунэльных эфектаў. Па гэтай тэме абараніў дысертацыю ў 1964 годзе. З 1970 года працаваў таксама ў галіне біялогіі і біяфізікі. Развіў метад выяўлення імунных рэакцый. З 1988 года з’яўляўся прафесарам у Політэхнічным інстытуце Рэнселера і акрамя таго ў Інстытуце фізікі ва ўніверсітэце Осла.
У 1973 годзе атрымаў сумесна з Леа Эсакі Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Частку прэміі атрымаў Б. Д. Джозефсан «за тэарэтычнае прадказанне уласцівасцяў току, які праходзіць праз тунэльны бар’ер, у прыватнасці з’яў, агульнавядомых цяпер пад назвай эфектаў Джозефсана». Джаеверу належыць наступнае выказванне: «Прырода для чалавека як халадзільнік для сабакі: ён ведае, што ўнутры ежа, але ніколі не зразумее, якім чынам працуе халадзільнік».
Памёр 20 чэрвеня 2025 года ў Скенектадзі (штат Нью-Ёрк ЗША).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Джайевер Айвар // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- 1 2 Ivar Giaever // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 NTB Nobelpris-vinner Ivar Giæver er død — 2025. Праверана 3 ліпеня 2025.
- 1 2 McClain D. L. Ivar Giaever, Nobel Winner in Quantum Physics, Dies at 96 / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2025. — ISSN 0362-4331 Праверана 12 ліпеня 2025.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 4 лістапада 2024.
- ↑ NNDB — 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Айвар Джаевер
- Нарадзіліся 5 красавіка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Бергене
- Памерлі 20 чэрвеня
- Памерлі ў 2025 годзе
- Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі інжынерных навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Нарвегіі
- Фізікі ЗША