Айгарс Калвітыс
Айгар Калвітыс Aigars Kalvītis | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
2 снежня 2004 — 20 снежня 2007 | |||
Прэзідэнт | Вайра Віке-Фрэйберга | ||
Папярэднік | Індуліс Эмсіс | ||
Пераемнік | Івар Годманіс | ||
| |||
16 ліпеня 1999 — 5 мая 2000 | |||
Папярэднік | Петэрыс Салказанаўс | ||
Пераемнік | Аціс Слактэрыс | ||
| |||
5 мая 2000 — 7 лістапада 2002 | |||
Папярэднік | Уладзімір Макараўс | ||
Пераемнік | Юрыс Луянс | ||
Партыя | Народная партыя (з 1997) | ||
Адукацыя | Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт | ||
Дзейнасць | палітык, бізнесмэн, эканаміст | ||
Нараджэнне | 27 чэрвеня 1966 (54 гады) Рыга, Латвійская ССР, СССР | ||
Бацька | Эдмунд Калвітыс | ||
Маці | Вэлта Калвітэ | ||
Жонка | Крыстына Калвітэ | ||
Узнагароды | |||
А́йгарс Ка́лвітыс (лат.: Aigars Kalvītis) (нарадзіўся 27 чэрвеня 1966, Рыга) — латвійскі палітык, прэм'ер-міністр Латвіі ў 2004—2007 гг.
Скончыў Латвійскі сельскагаспадарчы ўніверсітэт у 1992 па спецыяльнасці «эканоміка». З 1992 па 1998 гг. Калвітыс рабіў менеджарам у розных сферах, звязаных з сельскаю гаспадаркай.
У 1997 г. стаў адным з заснавальнікаў Народнай партыі Латвіі (Tautas Partija).
У 1998 г. упершыню абраны ў парламент Латвіі. У 1999—2000 гг. — міністр сельскай гаспадаркі. У 2000—2002 гг. — міністр эканомікі. У 2002 г. Калвітыс зноў абраны дэпутатам парламенту і ўзначаліў фракцыю Народнай партыі.
28 кастрычніка 2004 г. латвійскі парламент адправіў у адстаўку правацантрысцкі (складаўся з членаў «Саюза зялёных і сялян», Народнай партыі і Латвійскай першай партыі) ўрад на чале з Індулісам Эмсісам.
24 лістапада 2004 г. прэзідэнтка Латвіі Вайра Віке-Фрэйбэрга даручыла Айгарсу Калвітысу стварэнне новага кабінету міністраў.
2 снежня 2004 г. парламент зацвердзіў урад Айгарса Калвітыса — адзінаццаты з моманту абвяшчэння незалежнасці Латвіі ў 1991 г. Кааліцыйны ўрад сфарміравалі чатыры правыя сілы — Народная партыя, «Новы час», Першая партыя і Саюз зялёных і сялян. Гэтыя партыі кантралююць 70 з 100 галасоў у Сейме.
У апазіцыі засталіся праварадыкалы з аб'яднання «Айчына і Свабода — Рух за Нацыянальную Незалежнасць Латвіі» і тры партыі, што прадстаўляюць інтарэсы рускамоўнага насельніцтва.
У выніку ўрадавага крызісу Калвітыс сышоў з пасады прэм'ер-міністра 5 снежня 2007 г., канчаткова перадаўшы свае паўнамоцтвы Іварсу Годманісу 20 снежня.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Айгарс Калвітыс
- Народная Партыя Латвіі
- Нарадзіліся 27 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Рызе
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
- Дэпутаты Сёмага Сейма Латвіі
- Дэпутаты Восьмага Сейма Латвіі
- Дэпутаты Дзявятага Сейма Латвіі
- Міністры сельскай гаспадаркі Латвіі
- Міністры эканомікі Латвіі
- Прэм’ер-міністры Латвіі
- Члены Народнай партыі (Латвія)
- Эканамісты Латвіі