Айзек Стэрн
Айзек Стэрн | |
---|---|
англ.: Isaac Stern | |
| |
Род дзейнасці | скрыпач, дырыжор, пісьменнік |
Дата нараджэння | 21 ліпеня 1920[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 верасня 2001[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Nora Kaye[d] |
Дзеці | David Stern[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
![]() ![]() Grammy Award for Best Instrumental Soloist(s) Performance (with orchestra)[d] (24 лютага 1982) Grammy Award for Best Instrumental Soloist(s) Performance (with orchestra)[d] (13 красавіка 1965) Grammy Award for Best Instrumental Soloist(s) Performance (with orchestra)[d] (15 мая 1963) Grammy Award for Best Instrumental Soloist(s) Performance (with orchestra)[d] (29 мая 1962) Grammy Award for Best Chamber Music Performance[d] (25 лютага 1992) Grammy Award for Best Chamber Music Performance[d] (16 сакавіка 1971) ![]() ![]() залаты медаль Каралеўскага філарманічнага таварыства[d] (1991) зорка на галівудскай «Алеі славы»[d] |
![]() |
Айзек (Ісак) Стэрн (англ.: Isaac Stern; 21 ліпеня 1920, Крэмэнэць — 22 верасня 2001, Нью-Ёрк) — амерыканскі скрыпач яўрэйскага паходжання, адзін з найбуйнейшых і сусветна вядомых акадэмічных музыкантаў XX стагоддзя.
Член Амерыканскага філасофскага таварыства (1995). Прызнанне: прэмія Сонінг (Данія, 1982), Прэмія Грэмі, Нацыянальны медаль ЗША ў галіне мастацтваў (1991), Polar Music Prize (Швецыя, 2000), Прэмія Вольфа ў мастацтве.
Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў г. Крэмэнэць Валынскага ваяводства Польшчы (цяпер — Цярнопальская вобласць Украіны). У 1921 г. яго сям’я перасялілася ў ЗША. Першыя ўрокі музыкі атрымаў ад маці, у 1928 годзе паступіў у Кансерваторыю Сан-Францыска, вучыўся ў Навума Бліндэра.
Першае публічнае выступленне адбылося 18 лютага 1936 года: з Сімфанічным аркестрам Сан-Францыска пад кіраўніцтвам П’ера Манцё ён выканаў Трэці скрыпічны канцэрт Сен-Санса. У 1950 годзе пазнаёміўся з Пабла Казальсам, стаў удзельнікам яго фестываляў у Прадэсе. У 1961 годзе арганізаваў трыа з піяністам Юджынам Істоміным і віяланчэлістам Леанардам Роўзам, выступаў з ім больш за 20 гадоў.
Адкрываў і падтрымліваў маладых музыкантаў, сярод якіх — Ё Ё Ма, Іцхак Перлман, Пінхас Цукерман, Шлома Мінц і іншыя.
Аўтабіяграфія: My First 79 Years. New York: Alfred A. Knopf, 1999 (у суаўтарстве з Хаімам Патокам) У аўтабіяграфічнай «Мае першыя 79 гадоў» адзначаў уплыў, які на яго як скрыпача аказалі Натан Мільштэйн і Арцюр Грум’ё.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Isaac Stern // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Isaac Stern // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #121850129 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- Асобы
- Нарадзіліся 21 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Крэмэнцы
- Памерлі 22 верасня
- Памерлі ў 2001 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Лаўрэаты прэміі Вольфа ў мастацтве
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём ЗША ў галіне мастацтваў
- Нарадзіліся ў Крэмэнэці