Айкіды

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Айкіды (таксама Хайкіды, Гайкіды, у арыгінальным армянскім варыянце прамаўляецца hАйказуні/Haykazuni: арм.: Հայկազունի) — легендарная дынастыя першых цароў Старажытнай Арменіі, што кіравала c 2492 года да н.э. да 325 года да н.э.

Заснавальнікам дынастыі з'яўляецца Айк Наапет (Հայկ Նահապետ) — эпанім армян.

Згодна армянскай гісторыі, напісанай Маўсесам Харэнацы, першы цар старажытнай Арменіі (правадыр армянскага народа) Айк «Ахехнавор» (Հայկ Աղեղնավոր — Айк «Лучнік»), які ўвайшоў у гісторыю як Айк Наапет (Hayk Nahapet) — патрыярх-родапачынальнік армянскага народа, заснавальнік дынастыі Айказуні (рода-валадароў/наапетаў Арменіі), — аб'яднаў армян і разграміў у бітве Дзюцазнамарт (паўднёва-ўсходней возера Ван, сярэдняя плынь ракі Аёц-дзор) войскі тытана Бэла. Айк Наапет паклаў пачатак армянскай дзяржаўнасці[1]. Гэта адбылося 11 жніўня 2492 г. да н.э. (па традыцыйным армянскім летазлічэнні), ці ў 2107 г. да н.э. (па «Храналагічнай Табліцы» Мікаэла Чамчана). 1-ы лік месяца «Навасард» паганскага (дахрысціянскага) календара армян, даводзіцца на 11 жніўня, а свята Навасард — 11 жніўня — адзначаецца кожны год са старажытнасці да нашых дзён, як у многіх армянскіх дыяспарах (спюрк), так і ў самой Рэспубліцы Арменія — у прыватнасці ў армянскім дахрысціянскім паганскім храме Гарні (I стагоддзе н.э.), што каля горада Ерэван.

  • «Haykh»/«Hayq» (ՀԱՅՔ) — саманазва краіны армян, Арменіі — c 2492 года да нашай эры дасёння.
  • «Hay» (Հայ — «армянін») — саманазва армян.
  • Імя «Hayk» (Հայկ) паходзіць ад саманазвы армян «Hay» (Հայ — «армянін»).

«Haykh»/«Hayq» (Հայք) — «kh»/«q» — прыдыхальнае «k->kh» («k->q»), з дапамогай якога, у старажытнаармянскай мове ўтвараецца множны лік назоўнікаў — азначае «армяне» ці «Арменія». Утворана не ад імя «Hayk», а ад назвы «Hay» (саманазва — «армянін»). Армянскае слова «haykakan» (հայկական - армянскі) - азначае тое, што ставіцца да армян.

У старажытнасці, апроч саманазвы краіны армян «Haykh»/«Hayq» (ՀԱՅՔ), утвараецца другі тапонім — «Арменія», які адбыўся ад імя аднаго з нашчадкаў першага армянскага цара Айка, а менавіта ад імя цара Арама I Вялікага Haykazuni (1828—1770 да н.э.). Гэты, другі (міжнародны) тапонім «Арменія», больш прыжыўся за межамі краіны. Тапонім «Арменія» стаў асноўным для пазначэння краіны ў старажытных персаў, старажытных грэкаў, парфянаў. Да прыкладу, у гісторыка V стагоддзі Маўсеса Харэнацы («Гісторыя Арменіі», Кніга 1, гл. 12): «…Арам здзейсніў шмат гераічных вычынаў у бітвах… ён рассунуў межы Арменіі ва ўсе бакі. Усе народы завуць нашу краіну па яго імі, прыкладам, грэкі — Армен, персы і сірыйцы — Арменікк».

Тапонім Арменія згадваецца не адзін раз на пісьмовых сведчаннях VI стагоддзя да нашай эры, якія дайшлі да нас — «Накшырустэмскім» і «Бісутунскім/Бехістунскім» надпісах. У прыватнасці, у «Бехістунскім» трохмоўным надпісе цара персаў Дарыя I, зробленым у 520 годзе да н.э., у двух яго варыянтах (персідскім і эламскім), згадваецца краіна «Арміна», якая ў трэцім (асіра-вавілонскім/акадскім) варыянце названа сінонімам «Урарту» — што проста паказвае на ідэнтычнасць тапонімаў «Урарту» і «Арменія», як адной і той жа краіны.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]