Перайсці да зместу

Айлін Эткінс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Айлін Эткінс
англ.: Eileen June Atkins
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1934(1934-06-15)[1] (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Джуліян Гловер[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса, сцэнарыст, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Узнагароды
IMDb ID 0040586
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дама Айлін Джун Эткінс (англ.: Eileen June Atkins; нар. 15 чэрвеня 1934(1934-06-15)[1], Лондан) — англійская актрыса і сцэнарыстка, дама-камандор ордэна Брытанскай імперыі. Найбольш вядомая дзякуючы сваім ролям на тэатральнай сцэне як Лондана, так і Нью-Ёрка, якія прынеслі ёй тры ўзнагароды Лоўрэнса Аліўе, чатыры ўзнагароды Drama Desk і тры намінацыі на прэмію «Тоні».

Нарадзілася ва Усходнім Лондане і скончыла Гілдхолскую школу музыкі і тэатра. Затым яна пачала сваю кар’еру на сцэне Каралеўскага шэкспіраўскага тэатра. Айлін Эткінс з тых часоў сыграла мноства роляў на сцэне па абодва бакі акіяна, асабліва часта ўвасабляючы вобраз Вірджыніі Вульф. На тэлебачанні, Эткінс увайшла ў гісторыю стаўшы стваральнікам аднаго з самых паспяховых брытанскіх серыялаў «Уверх і ўніз па лесвіцы», які трансляваўся з 1971 па 1975 год.

Эткінс з’явілася ў больш чым дзевяноста фільмах і серыялах, сярод якіх найболей вядомыя «Госфард-парк», «Гадзіннік», «Кірмаш ганарыстасці», «Апошні шанец Харві» і «Робін Гуд». Эткінс таксама знялася ў фільме Вудзі Алена «Магія месячнага святла» ​​2014 года.

Айлін Эткінс выйграла тры прэміі Лоўрэнса Аліўе (1988, 1992, 2004), дзве прэміі «Drama Desk» (1972, 1978, 1991, 1995) і была ўдастоена трох намінацый на прэмію «Тоні». Сярод тэлевізійных работ актрысы асабліва вылучаецца роля ў тэлесерыяле «Крэнфард», які прынёс ёй прэмію «Эмі» і намінацыю на «Залаты глобус» (2008). Роля ў фільме 1983 года «Касцюмер» прынесла ёй намінацыю на прэмію BAFTA за найлепшую жаночую ролю другога плана. 16 чэрвеня 2001 года яна стала дамай-камандорам ордэна Брытанскай імперыі.

  1. а б Eileen Atkins // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. The Guildhall School of Music & Drama, alumni