Перайсці да зместу

Айраны II

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Айраны II
літ.: Airėnai II
54°51′ пн. ш. 24°57′ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Віленскі
Раён Віленскі
Сянюнія Дукштаўская
Гісторыя і геаграфія
Назвы на
іншых мовах
польск.: Ojrany Drugie, руск. дарэф. Ойраны[1][2]
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 41 чалавек (2021)
Паказаць/схаваць карты
Айраны II (Літва)
Айраны II
Айраны II

Айраны II, таксама Айрэ́най II[3] (літ.: Airėnai II) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 3 км на паўночны захад ад Дукштаў, за 8 км на паўднёвы захад ад Мейшаголы. Праз вёску праходзіць дарога 116.

Айраны I былі вядомыя з XIX ст. як маёнтак і вёска, якія належалі князям Гедройцам. Айраны II ўзніклі ў пачатку XX ст., калі сюды перасялілі людзей з Гродзенскай губерні.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Айраны II занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[5]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

З 1920 года ўваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[6].

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года занята савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Айраны II разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года — у Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.

Дынаміка насельніцтва з 1905 па 2021
1905[7] 1931[8] 1959пер.[9] 1970пер.[10] 1979пер.[11] 1989пер.[12] 2001пер.[13] 2011пер.[14] 2021[15]
16 88 68 68 62 48 110 41 41
  1. Военно-топографическая карта Российской Империи 1846–1863 гг., созданная под руководством Ф. Ф. Шуберта и П. А. Тучкова. Масштаб: 3 версты на дюйм (1 : 126 000).
  2. И. И. Гошкевич. Виленская губерния : полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  4. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 270 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.
  6. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej. 
  7. Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ. – Вильна, 1905.
  8. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, tom I: Województwo wileńskie. – Warszawa, Główny urząd statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
  9. Airėnai. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija  (літ.), T. 1 (A–J). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1966, 22 psl.
  10. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
  11. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
  12. Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
  13. Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
  14. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
  15. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.

Шаблон:Дукштаўская сянюнія