Айсінь Гёро Улхічунь
Айсінь Гёро Улхічунь | |
---|---|
Дата нараджэння | 1958 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Jin Qicong[d] |
Муж | Michimasa Yoshimoto[d] |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Месца працы | |
Альма-матар |
Айсінь Гёро Улхічунь (нар. 1958) — кітайская і японская лінгвістка маньчжурскага паходжання, вядомая сваімі даследаваннямі маньчжурскай, чжурчжэньскай і кіданьскай моў, а таксама іх пісьмовасцяў. Спецыялістка па гісторыі дынастый Ляа і Цзінь. Сярод работ Айсінь Гёро — граматыка маньчжурскай мовы (1983), слоўнік чжурчжэньскай мовы (2003), даследаванне кіданьскіх надмагільных эпітафій (2006), а таксама мноства работ па фаналогіі і граматыцы кіданьскай мовы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Айсінь Гёро Улхічунь нарадзілася ў сям’і патомных навукоўцаў — гісторыкаў і лінгвістаў. Яе бацька Цзінь Цыцзун (1918—2004) і дзед Цзінь Гуанпін (1899—1966) былі вядомымі даследчыкамі ў галіне маньчжура- і чжурчжэнезнаўства. Улхічунь з’яўляецца прамым нашчадкам імператара Цяньлуна, паколькі яе дзед — нашчадак у шостым пакаленні ад пятага сына Цяньлуна Айсінь Гёро Юнцы[1]. Сваячкай Улхічунь прыходзіцца таксама паэтка Гу Тайцын , якая была жонкай Айсінь Гёро Іхуэя (1799—1838) — унука Айсінь Гёро Юнцы[2].
Айсинь Гёро Улхічунь вучылася ў Цэнтральным універсітэце малых народаў у Пекіне, а дысертацыю абараніла ва ўніверсітэце Кіёта у Японіі. Працавала даследчыцай у цэнтры еўразійскіх культурных даследаванняў універсітэта Кіёта, цяпер з’яўляецца прафесарам у Рыцумэйкане , універсітэце горада Бепу[3].
Айсинь Гёро жыве і працуе ў Японіі. Выйшаўшы замуж за японскага гісторыка-кітаіста Міцімасу Ёсімота (яп.: 吉本 道雅 Ёсімота Міцімаса, род. 1959), яна ўзяла японскае імя Ціэка Ёсімота (яп.: 吉本 智慧子 Ёсімота Ціэка), але свае навуковыя працы практычна заўсёды падпісвае маньчжурскім імем (у кітайскім запісу)[4]. Японскае жаночае імя Ціэка азначае «разумная, кемлівая, знаходлівая», што адпавядае значэнню маньчжурскага імя Улхічунь («веданне, разуменне»)[5].
Чжурчжэнязнаўства
[правіць | правіць зыходнік]Адным з характэрных дасягненняў Айсінь Гёро ў галіне вывучэння мовы і пісьменства чжурчжэняў з’яўляецца ідэнтыфікацыя малога чжурчжэньскага пісьма . Паводле Цзінь шы , існавала два віды чжурчжэньскага пісьма: «вялікае», створанае па загадзе Ваньянь Агуды ў 1120 годзе, і «малое», створанае ў 1138 імператарам Ваньянь Хэлай (1135—1150), упершыню афіцыйна выкарыстанае ў 1145 годзе[6]. Лічыцца, што вялікае чжурчжэньскае пісьмо было створана на аснове вялікага кіданьскага пісьма , а малое — на аснове кіданьскага малога[7], аднак усе існуючыя прыклады чжурчжэньскай пісьменнасці, уключаючы чжурчжэньскі слоўнік з серыі «Кітайска-варварскіх слоўнікаў» (кіт. трад. 女真譯語, спр. 女真译语, піньінь Nǚzhēn Yìyǔ, пал. нюйчжэнь іюй) і шматлікія эпіграфічныя помнікі, напісаныя адным і тым жа пісьмом, падобным формай і структурай на вялікае кіданьскае. У 1970-х у Кітаі было знойдзена некалькі залатых і срэбных пайцзаў з аднолькавым надпісам, выкананым, як меркавалася, малым кіданьскім пісьмом[8]. Айсінь Гёро прааналізавала гэты надпіс і прыйшла да высновы, што, хоць структура знакаў ідэнтычная малому кіданьскаму пісьму, яна выканана малым чжурчжэньскім пісьмом, раней не ідэнтыфікаваным. Яна сцвярджае, што малое пісьмо выкарыстоўвалася толькі ў апошнія пяць гадоў кіравання свайго стваральніка, Ваньянь Хэлы, а пасля яго забойства гэтае пісьмо хутка выйшла з ужытку[9].
Працы
[правіць | правіць зыходнік]- 1983 — 滿語語法 [Гграматыка маньчжурскай мовы]. Hohhot: Inner Mongolia People’s Press.
- 1985 — 滿語讀本 [Маньчжурская хрэстаматыя]. Hohhot: Inner Mongolia People’s Press.
- 1987 — 滿族古神話 [Старажытныя маньчжурскія міфы]. Hohhot: Inner Mongolia People’s Press.
- 1992 — 滿洲語語音研究 [Даследаванне фанетыкі маньчжурскай мовы]. Tokyo: Genbunsha.
- 1996 — 末代鎮國公愛新覺羅恆煦 [Апошні князь, які абараняе трон, Айсінь Гёро Хэнсюй]. Tokyo: Asahi Shimbunsha.
- 1996 — 愛新覺羅氏三代滿洲學論集 [Зборнік работ трох пакаленняў сям’і Айсінь Гёро па маньчжуразнаўстве, у суаўтарстве з Цзінь Гуанпінам і Цзінь Цыцзунам]. Yuanfang Press.
- 2001 — 女真文字書研究 [Даследаванне чжурчжэньскага слоўніка]. Fugasha.
- 2002 — 愛新覺羅氏三代阿爾泰學論集 [Зборнік работ трох пакаленняў сям’і Айсінь Гёро па алтаязнаўстве]. Meizandō.
- 2002 — 女真語言文字新研究 [Новыя даследаванні чжурчжэньскай мовы і пісьма]. Meizandō.
- 2003 — 女真文大辞典. [Вялікі слоўнік чжурчжэньскай пісьмовай мовы ў суаўтарстве з Цзінь Цыцзунам]. Meizandō.
- 2003 — 女真語·滿洲通古斯諸語比較辭典 [Параўнальны слоўнік чжурчжэньскай і тунгуса-маньчжурскіх моў у суаўтарстве з Цзінь Цыцзунам].
- 2004 — 契丹文字と女真文字の歴史的比較研究 [Параўнальнае даследаванне гісторыі кіданьскага і чжурчжэньскага пісьма].
- 2004 — 契丹語言文字研究 [Даследаванне кіданьскай мовы і пісьма]. Tokyo: Association of Eastern Literature and History.
- 2004 — 遼金史與契丹女真文 [Гісторыя Ляа і Цзінь, кіданьскага і чжурчжэньскага пісьма]. Tokyo: Association of Eastern Literature and History.
- 2005 — 契丹大字研究. [Даследаванне вялікага кіданьскага пісьма]. Tokyo: Association of Eastern Literature and History.
- 2006 — 契丹文墓誌より見た遼史 [Гісторыя Ляо ў святле кіданьскіх эпітафій]. Kyoto: Shōkadō.
- 2007 — 契丹文字と遼史 [Кіданьскае пісьмо і гісторыя Ляа].
- 2009 — 愛新覺羅烏拉熙春女真契丹學研究 [Даследаванні Айсінь Гёро Улхічунь па чжурчжэнязнаўству і кіданязнаўству]. Kyoto: Shōkadō
- 2009 — 明代の女真人—《女真訳語》から《永寧寺記碑》へ — [Чжурчжэні дынастыі Мін — ад «Чжурчжэньскага слоўніка» да — 契丹語諸形態の研究 [Даследаванне канчаткаў кіданьскай мовы].
- 2011 — 契丹語諸形態の研究 [Кідані і чжурчжэні, як іх відаць з Карэйскага паўвострава, у суаўтарстве з Ёсімота Міцімасай]. Kyoto: Kyoto University Academic Press.
- 2012 — 新出契丹史料の研究 [Даследаванне зноў знойдзеных кіданьскіх гістарычных матэрыялаў, у суаўтарстве з Ёсімота Міцімаса]. Kyoto: Shōkadō.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Stary, Giovanni In Memoriam — Professor Jin Qicong (1918–2004)(англ.) // Central Asiatic Journal . — 2005. — Т. 49. — № 2. — ISSN 0008-9192.
- ↑ Shi Jin. 金适教授主讲《清朝第一女词人西林太清》(недаступная спасылка). Netor (18 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 верасня 2011. Праверана 17 верасня 2011.
- ↑ Aisin Gioro Ulhicun. Aisin Gioro Ulhicun . Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2012. Праверана 17 верасня 2011.
- ↑ 爱新觉罗·乌拉熙春 . Hudong. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2011. Праверана 17 верасня 2011.
- ↑ Захаров И. Полный маньчжурско-русский словарь (руск.). — Тип. Императорской Академии наук, 1875. — С. 161.
- ↑ Kane, Daniel. The Sino-Jurchen Vocabulary of the Bureau of Interpreters (англ.). — Indiana University, 1989. — С. 3. — ISBN 978-0-933070-23-3.
- ↑ Kiyose, Gisaburō Norikura. A Study of the Jurchen Language and Script: Reconstruction and Decipherment (англ.). — Hōritsubunka-sha, 1977. — С. 22.
- ↑ Zheng Shaozong 鄭紹宗 承德发现的契丹符牌(кіт.) // Wenwu [文物]. — 1974. — № 10. — С. 82—86. — ISSN 0511-4772.
- ↑ Aisin-Gioro, Ulhicun. 女真小字金牌・銀牌・木牌考 (Study of gold, silver and wooden paiza written in Jurchen small characters) // 愛新覺羅烏拉熙春女真契丹學研究 (яп.). — Shokado, 2009. Архівавана 24 снежня 2013 года.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профиль Айсинь Гиоро Улхичунь Архівавана 3 сакавіка 2016.
- Кидани и чжурчжэни, как их видно с Корейского полуострова
- Новое развитие исследований киданьского языка и киданьского письма Архівавана 3 красавіка 2016.
- Исследование вновь найденных киданьских исторических материалов(недаступная спасылка)