Айчым
Айчы́м (таксама во́тчым, во́ччым, атчы́м, аччы́м) — няродны бацька, муж маці ў адносінах да яе дзяцей ад папярэдняга шлюбу[1]. Ва ўсходняй і паўночна-ўсходняй частках Беларусі часцей сустракаецца назва «воччым»[2]. У адносінах да айчыма няродныя дзеці называюцца пасынакам ці падчарыцай. Айчым — мужчынскі сінонім паняцці мачахі[3].
Сацыяльная роля і статус
[правіць | правіць зыходнік]Роля айчыма ў сям’і залежала ад таго, куды ён прыходзіў жыць. Калі айчым прыходзіў у сям’ю жонкі, ён выконваў ролю прымака. У выпадку пераходу жонкі ў сям’ю мужа ён станавіўся поўным гаспадаром. Усе дзеці ў сям’і, у тым ліку няродныя, пры звароце называлі яго «бацька»[2].
У традыцыйнай культуры і фальклоры
[правіць | правіць зыходнік]У народнай культуры вобраз айчыма часцей за ўсё негатыўны. Пра гэта сведчаць прыказкі: «Вотчым — не бацька родны», «У айчыма чэрці пад вачыма». Лічылася, што няродны бацька часта горш ставіцца да дзяцей жонкі, можа выкарыстоўваць фізічныя пакаранні. Жыццё няродных дзяцей магло стаць асабліва цяжкім, калі ў сям’і з’яўляліся сумесныя дзеці, што прыводзіла да падзелу на «сваіх» і «чужых»[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 177.
- 1 2 3 Бандарчык 1995, с. 153.
- ↑ Олег Трубачёв. История славянских терминов родства и некоторых древнейших терминов общественного строя (руск.). — Москва: Издательство Академии наук СССР, 1959. — С. 28—29. — 212 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Айчым // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 177. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Бандарчык В. К., Піліпенка М. Ф. Беларусы: У 13 т. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — Т. 5. Сям'я. — С. 153.