Ай Цін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ай Цін
кіт.: 艾青
Ai Qing 1929.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

27 сакавіка 1910(1910-03-27)[1][2][3]

Месца нараджэння:

Цзіньхуа[d], Правінцыя Чжэцзян, Дынастыя Цын[2]

Дата смерці:

5 мая 1996(1996-05-05)[1][3] (86 гадоў)

Месца смерці:

Пекін, Кітай

Грамадзянства:

Flag of the People's Republic of China.svg Кітай

Дзеці:

Ai Weiwei[d] і Ai Xuan[d]

Альма-матар:

Кітайская акадэмія мастацтваў[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, пісьменнік, мастак, журналіст

Мова твораў:

кітайская мова[4]

Узнагароды:
кавалер Ордэна Мастацтваў і літаратуры Ordre des Arts et des Lettres
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ай Цін (кіт.: 艾青; 27 сакавіка 19105 мая 1996) — кітайскі паэт.

Нарадзіўся ў правінцыі Чжэцзян. З 1929 па 1932 год вучыўся ў Францыі. У 1932 годзе вярнуўся ў Кітай, быў арыштаваны за выступленне супраць Гаміньдана. Да 1935 года — у астрозе. У 1936 годзе выдаў першы вершаваны зборнік «Даяньхэ», прысвечаны жыццю кітайскай вёскі.

7 ліпеня 1937 года ў Кітаі пачалася антыяпонская вайна. У перыяд Сапраціўлення Ай Цін напісаў паэмы “Да сонца” (1938), “Ён памёр другім разам” (1939), “Паходня” (1940). Вершу, які даў назву кнізе, папярэднічае такі эпіграф: “Аднойчы паэт сказаў мне: “Поўнач – самотная краіна”. У яго вольных вершах філасафічнасць, разуменне ўнутраных прычын з’яў і працэсаў, увага да жыцця простага чалавека.

За крытыку падаўлення свабоды слова ў першыя гады створанай Мао Цзэдунам Кітайскай Народнай Рэспублікі быў адпраўлены ў высылку ў Маньчжурыю ў 1958 годзе. На працягу 16 гадоў чысціў прыбіральні. Не друкаваўся ажно да поўнай рэабілітацыі ў 1978 годзе. У 1980 годзе выходзіць кніга «Песня вяртання».

Унёс значны ўклад у развіццё свабоднага верша, вытрымаў сур’ёзныя ўплывы Э. Верхарна, У. Уітмэна, У. Маякоўскага. У 1985 годзе ўзнагароджаны Літаратурнай прэміяй Прэзідэнта Францыі Франсуа Мітэрана.

На беларускую мову яго творы пераклалі Мікола Мятліцкі, Навум Гальпяровіч, Таццяна Сівец.

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Водар стоенага лесу: зборнік паэзіі / Ай Цін; укладальнікі: Алесь Карлюкевіч, Вольга Аляксеева; прадмова Алеся Карлюкевіча. — Мінск: Звязда, 2015. — 61 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-575-022-3

Зноскі

  1. 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 31. — ISBN 978-2-221-06888-5
  3. 3,0 3,1 Ai Qing // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb119176232 Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.