Акаванга
| Акаванга | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня |
|
| Басейн | 800 000 км² |
| Расход вады | 500 ± 0,001 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | Bié Plateau[d] |
| • Каардынаты | 12°39′14″ пд. ш. 16°07′38″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Дэльта Акаванга |
| • Каардынаты | 18°41′02″ пд. ш. 22°10′25″ у. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Дэльта Акаванга |
|
|
|
| Краіна | |

Акаванга — рака ў паўднёва-заходняй Афрыцы. Чацвёртая па даўжыні рачная сістэма ў Паўднёвай Афрыцы.
Цячэ ў напрамку на паўднёвы ўсход. Працягласць — 1600 км. Сярэдні расход вады — 475 м³/с. Бярэ свой пачатак у Анголе, дзе яна называецца Кубанга. Паўднёвей па ёй праходзіць частка мяжы паміж Анголай і Намібіяй, пасля чаго рака цячэ па тэрыторыі Батсваны.
Яшчэ да Батсваны зрэз ракі паніжаецца на 4 метра з-за парогаў, вядомых пад назвай Вадаспады Попа.
Акаванга не ўпадае ў аніякае мора. Замест гэтага яна губляецца ў балотах на паўночным захадзе пустыні Калахары, гэта месца звычайна называюць Дэльта Акаванга (балота Акаванга). Плошча дэльты — 15 000 км². Частка рачных водаў напаўняе возера Нгамі. У басейне Акаванга знаходзіцца запаведнік Марэмі (у Батсване), вядомы сваёй багатай дзікай прыродай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кубанга, Акаванга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 551. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).