Акадэмія Сан-Карлас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акадэмія Сан-Карлас
Заснаваны 1781
Сайт academiasancarlos.unam.mx
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акадэмія Сан-Карлас (ісп.: Academia de San Carlos) — нацыянальная мексіканская акадэмія мастацтваў. Знаходзіцца ў Мехіка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія Сан-Карлас з'яўляецца першай у Амерыцы вышэйшай мастацкай навучальнай установай і першым мастацкім музеем у Амерыцы. Была заснавана ў 1781 г. як Школа гравюры, затым указам іспанскага ўрада ад 25 снежня 1783 г. была ператворана ў Акадэмію. Першапачатковае найменне — Каралеўская акадэмія высакародных мастацтваў Сан-Карлас (Real Academia de San Carlos de las Nobles Artes). Акадэмія прызначалася для развіцця ў іспанскай частцы Цэнтральнай Амерыкі такіх мастацтваў, як жывапіс, скульптура і архітэктура, і размяшчалася ў гістарычным цэнтры Мехіка на вуліцы Амарыі дэ Дыяс.

Акадэмія неаднаразова пераназывалася — у 1821 г. перайменава ў нацыянальную мексіканскую акадэмію Сан-Карлас (Academia Nacional de San Carlos de México), у 1863 годзе ў Імператарскую мексіканскую акадэмію Сан-Карлас. Затым у 1867 г. — у нацыянальную школу прыгожых мастацтваў (ENBA). У 1929 г. Акадэмія была падзелена на нацыянальную школу скульптуры (ENAP) і нацыянальную школу архітэктуры. Апошняя ў 1933 г. была ператворана ў факультэт архітэктуры Нацыянальнага аўтаномнага ўніверсітэта Мехіка. Назва «Акадэмія Сан-Карлас» захавалася за ENAP.

У Акадэміі Сан-Карлас атрымалі мастацкую адукацыю многія знакамітыя мастакі, і сярод іх Хасэ Давід Альфара Сікейрас, Хасэ Клементэ Ароска, Руфіна Тамаё. У 2007 г. ў ёй навучалася 5558 студэнтаў. Яна таксама мае багаты збор твораў мастацтва — карцін, малюнкаў, гравюр, скульптур, фатаграфіі, а таксама нумізматычны кабінет.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Латинская Америка: Энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. В. В. Вольский. — М.: Советская энциклопедия, 1980. — С. 227. — 576 с. с илл. (руск.)