Акадэмія албаналагічных даследаванняў
| Акадэмія албаналагічных даследаванняў | |
|---|---|
| | |
| Краіна | |
| Заснаванне | |
| Дата заснавання | 10 сакавіка 2008 |
| asa.edu.al | |
Акадэмія албаналагічных даследаванняў (алб.: Akademia e Studimeve Albanologjike) — адна з найбольш важных навукова-даследчых устаноў албанамоўнага свету. Была заснавана ў 2007 годзе ўрадам Албаніі і размяшчаецца ў албанскай сталіцы Тыране побач з Тыранскім ўніверсітэтам[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Цэнтр албаналагічных даследаванняў быў заснаваны ў рамках рэканструкцыі і мадэрнізацыі албанскай акадэмічнай і універсітэцкай сістэмы. Рашэнне было прынята ўрадам Албаніі ў жніўні 2007 года.[3] Утварэнне акадэміі адбылося ў выніку аб’яднання чатырох існуючых устаноў: Інстытута археалогіі, Інстытута мовазнаўства і літаратуры, Інстытута гісторыі і Інстытута культурнай антрапалогіі і мастацтвазнаўства з двума навуковымі падраздзяленнямі: «Мастацтвазнаўства» і «Албанская энцыклапедыя», якія раней належалі Албанскай акадэміі навук.
Цэнтр быў рэарганізаваны 10 сакавіка 2008 года як навукова-даследчы інстытут і атрымаў статус міжвузаўскага органа. Ён атрымаў у спадчыну штат спецыялістаў і багаты архіў высокай важнасці. Нароўні з даследаваннямі ў галіне гісторыі, археалогіі, культурнай антрапалогіі, мастацтвазнаўства, лінгвістыкі, літаратуры і г.д., частка яго працы накіравана на даследаванне, ацэнку, захаванне і прасоўванне матэрыяльнай і духоўнай спадчыны албанскай культуры. У цэлым гэта адзін з асноўных інстытутаў албаналогіі. Ён таксама прапануе магістарскія і кандыдацкія праграмы, а таксама даследчыя праграмы па ўсіх галінах, якія ахоплівае інстытут.[4]
У 2017 годзе Цэнтр албаналагічных даследаванняў змяніў назву на Акадэмію албаналагічных даследаванняў.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20160304063335/http://www.qsa.edu.al/index.php?option=com_content&view=article&id=47&Itemid=241&lang=sq
- ↑ http://asa.edu.al/site/iaksa/
- ↑ Council of Ministers
- ↑ History (in Albanian)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 29 красавіка 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (алб.)