Акадэмія навук Абхазіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Акадэмія навук Абхазіі (абх.: Аҧсны Аҳәынҭқарра Академиа) — цэнтр фундаментальнай навукі, вышэйшая навуковая арганізацыя Абхазіі. Арганізаваная на падставе пастановы Вярхоўнага Савета Рэспублікі Абхазія ад 13 снежня 1993 № 83-с і ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Абхазія «Аб утварэнні Акадэміі навук Рэспублікі Абхазія» ад 26 сакавіка 1997. Выбары ў склад Акадэміі навук былі праведзеныя 30 кастрычніка 1997 аб’яднаным Навуковым саветам разавага функцыянавання.

Прэзідэнтам Акадэміі навук Абхазіі з 1997 года з’яўляецца Шота Арыстава.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Навуковая арганізацыя Горад Асноўныя кірункі дзейнасці
Абхазскі інстытут гуманітарных даследаванняў Сухум гісторыя, краязнаўства, літаратура, мовазнаўства
Навукова-даследчы інстытут эксперыментальнай паталогіі і тэрапіі Сухум медыцына, прыматалогія
Сухумскі фізіка-тэхнічны інстытут Агудзера атамная энергетыка
Навукова-даследчы Цэнтр курорталогіі і нетрадыцыйнай медыцыны Сухум медыцына, курорталогія
Гідрафізічны інстытут Сухум гідралогія
Навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі Сухум, Гульрыпш сельская гаспадарка
Навукова-даследчы інстытут батанікі Сухум батаніка