Акадэмія навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны
Выгляд
Акадэмія навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны (АНМБіГ) | |
---|---|
Арыгінальная назва |
басн.: Akademija nauka i umjetnosti Bosne i Hercegovine харв.: Akademija nauka i umjetnosti Bosne i Hercegovine лац. сербск.: Akademija nauka i umjetnosti Bosne i Hercegovine кір. сербск.: Академија наука и умјетности Босне и Херцеговине |
Дата заснавання | 1951 |
Год рэарганізацыі | 1966 |
Прэзідэнт | Мілаш Трыфкавіч |
Супрацоўнікі | 44 правадзейныя члены |
Размяшчэнне | 71000 Сараева, Бістрык, 7 |
Сайт | anubih.ba/index.php?lang… |
Акадэмія навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны (басн.: Akademija nauka i umjetnosti Bosne i Hercegovine, харв.: Akademija nauka i umjetnosti Bosne i Hercegovine, лац. сербск.: Akademija nauka i umjetnosti Bosne i Hercegovine, кір. сербск.: Академија наука и умјетности Босне и Херцеговине) — вышэйшая нацыянальная навуковая ўстанова Босніі і Герцагавіны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія была створана Законам аб Акадэміі навук і мастацтваў Босніі і Герцагавіны ад 1966 г. на базе існуючага з 1951 г. Навуковага таварыства Босніі і Герцагавіны (басн.: Naučno društvo Bosne i Hercegovine).
Арганізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кіраўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Кіруючымі органамі Акадэміі з'яўляюцца Асамблея, Прэзідыум і Выканаўчы камітэт.
Аддзяленні
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія мае 6 аддзяленняў:
- Аддзяленне гуманітарных навук;
- Аддзяленне мастацтваў;
- Аддзяленне медыцынскіх навук;
- Аддзяленне прыродных і матэматычных навук;
- Аддзяленне сацыяльных навук;
- Аддзяленне тэхнічных навук.
Прэзідэнты
[правіць | правіць зыходнік]- Васа Бутазан (1966–1968)
- Браніслаў Джурджаў (1968–1971)
- Едхем Чама (1971–1977)
- Алойз Бенац (1977–1981)
- Светазар Зіманіч (1981–1990)
- Сеід Хукавіч (1990–1999)
- Бажыдар Маціч (1999-14)
- Мілаш Трыфкавіч (2014-)