Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР
АСГН БССР
Галоўны будынак АСГН БССР. Мінск, вуліца Кавалерыйская, 1
Краіна
Тып арганізацыі навуковае таварыства[d]
Афіцыйныя мовы Руская, Беларуская
Кіраўнікі
прэзідэнт акадэмік Іван Сцяпанавіч Лупіновіч
вучоны сакратар акадэмік Аркадзь Іванавіч Лапо
Заснаванне
Дата заснавання 24 студзеня 1957
Ліквідацыя
Дата скасавання 15 чэрвеня 1961
Галіна сельская гаспадарка

Акадэмія сельскагаспадарчых навук БССР — першая галіновая дзяржаўная акадэмія навук на тэрыторыі Беларусі.

Перадумовы ўзнікнення. Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Да 1956 г. сельскагаспадарчыя навуковыя ўстановы знаходзіліся ў складзе АН БССР. Вылучаючы аграрную навуку са складу Акадэміі навук, чыноўнікі кіраваліся тым, што навукова-даследчыя ўстановы ў галіне сельскай гаспадаркі «далёкія ад вытворчасці», а таму «малаэфектыўныя»[1]. 14 лютага 1956 паводле пастановы ЦК КПСС і СМ БССР з сістэмы АН БССР былі перададзены Міністэрству сельскай гаспадаркі Інстытут сацыялістычнай сельскай гаспадаркі, Інстытут жывёлагадоўлі, Інстытут меліярацыі, воднай і балотнай гаспадаркі, Інстытут лесу[2].

24 студзеня 1957 г. Саветам Міністраў БССР была прынята Пастанова №36 «Аб стварэнні пры Міністэрстве сельскай гаспадаркі БССР Акадэміі сельскагаспадарчых навук».[3]

Кіраўніцтва Акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Першым і адзіным Прэзідэнтам Акадэміі быў акадэмік Іван Сцяпанавіч Лупіновіч. Вучоным сакратаром на працягу усяго існавання Акадэміі з’яўляўся акадэмік Аркадзь Іванавіч Лапо.

Першапачаткова Акадэмія мела тры Аддзяленні:

У 1959 г. адбылася рэарганізацыя Акадэміі:

Расфарміраванне. Далейшы лёс[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія была расфарміравана ў 1961 г.[4], яе інстытуты былі падпарадкаваныя наўпрост Міністэрству сельскай гаспадаркі, а ў Аддзяленні біялагічных навук і Аддзяленні тэхнічных навук АН БССР былі створаны дадатковыя вакансіі акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР.

З мэтай прадухіліць негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці кадравага патэнцыялу беларускай аграрнай навукі 7 сакавіка 1962 Аддзяленне біялагічных навук АН БССР было падзелена на Аддзяленне біялагічных і медыцынскіх навук і Аддзяленне сельскагаспадарчых навук[5].

Ацэнкі дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

Хаця інстытуцыяналізацыю акадэмічнай аграрнай навукі можна расцэньваць як з'яву пазітыўную (аграрныя навуковыя ўстановы існавалі як у Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, так і ў Аддзяленні біялагічных навук АН БССР, а са стварэннем АСГН БССР былі сабраныя ў адной - профільнай - арганізацыі), але, па выразе акадэміка С.Г. Скарапанава, у 1956 быў пачаты працэс «вымывання» вучоных-аграрыяў з Акадэміі навук БССР: калі ў 1969 у АН БССР было 18 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў сельскагаспадарчага профілю, то ў 1989 г. - толькі 3 акадэмікі і 5 членаў-карэспандэнтаў[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі