Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula»
Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula» | |
---|---|
польск.: Akademia Finansów i Biznesu Vistula | |
Арыгінальная назва | польск.: Akademia Finansów i Biznesu Vistula |
Міжнародная назва | англ.: Vistula University |
Заснаваны | 1991 |
Рэктар | Wawrzyniec Konarski[d][1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Варшава |
Юрыдычны адрас | вул. Стаклосы 3, 02-787 Варшава, Польшча |
Сайт | vistula.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula» (польск.: Akademia Finansów i Biznesu Vistula) — польская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Варшаве.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Паўстала ў 1992 годзе як Вышэйшая школа страхавання і банкаўскай справы. Акадэмія рыхтуе студэнтаў да кар’еры ў галіне кіравання, фінансаў і бухгалтарскага ўліку, міжнародных адносін, эканомікі, філалогіі, журналістыкі, графікі, архітэктуры і інфарматыкі. Вядзецца навучанне на польскай і англійскай мовах: бакалаўрыят, магістратура, дактарантура і іншыя праграмы паслядыпломнай адукацыі.
Вучэльня сёння навучае 4350 студэнтаў з 86 краін свету, у тым ліку 1765 — з Польшчы. 2891 студэнт навучаецца на стацыянарных, а 1459 — на нестацыянарных праграмах.
Група вучэльняў «Vistula»
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula» разам з Галоўнай школай турызму і гасціннасці «Vistula» (раней — Галоўная школа турызму і адпачынку) утварае аснову Групы ўстаноў «Vistula». У 2014 годзе да іх далучылася Вышэйшая камерцыйная школа ва Уроцлаве, а ў 2018 годзе — Гуманітарная акадэмія імя Аляксандра Гейштара ў Пултуску і Ольштынская вышэйшая школа імя Юзэфа Русецкага.
У Групе ўстаноў «Vistula» працуюць 750 выкладчыкаў. Яна мае 44 праграмы бакалаўрыяту і магістратуры. Цяпер у Групе ўстаноў «Vistula» па ўсёй Польшчы навучаецца каля 9 тысяч студэнтаў.
Рэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Кшыштаф Рыбіньскі (2010—2015)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акадэмія фінансаў і бізнесу «Vistula»
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
- ↑ https://radon.nauka.gov.pl/dane/profil/1cb32064-70d2-4de8-b43f-8e67b8a4286b Праверана 17 верасня 2022.