Акакій Хубутыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Акакій Хубутыя
Akakiihubutia.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 17 сакавіка 1986(1986-03-17)[1] (33 гады)
Грамадзянства Flag of Georgia.svg Грузія
Рост 188 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Грузія Норчы Дынамаелі (Тбілісі)
Клубная кар’ера*
2002 — 2003 Грузія Лакаматыў (Тбілісі) 0 (0)
2004 Грузія Дынама-2 (Тбілісі) 10 (0)
2004   Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 9 (0)
2005 — 2009 Літва Каўнас 15 (1)
2005   Літва Нявежыс (Кедайней) 15 (0)
2005   Літва Шылуце 14 (1)
2006   Літва Вільнюс 22 (0)
2007   Літва Шылуце 19 (0)
2009 — 2012 Румынія Газ Метан (Медыяш) 63 (2)
2011 — 2012   Турцыя Самсунспор 23 (1)
2013 — 2014 Расія Мардовія (Саранск) 36 (2)
2014 Грэцыя Хапаэль (Петах-Тыква) 0 (0)
2015 Грэцыя Керкіра 4 (0)
2015 — 2016 Славакія Земплін (Міхалаўцы) 17 (0)
2016 Грузія Дынама (Тбілісі) 7 (0)
2017 Румынія Газ Метан (Медыяш) 16 (1)
2018 Румынія Полі (Тымішаара) 2 (0)
2018 — 2019 Грузія Руставі 6 (0)
2019 Беларусь Віцебск 22 (0)
Нацыянальная зборная**
2002 — 2003 Грузія Грузія (да 17) 4 (0)
2003 — 2004 Грузія Грузія (да 19) 3 (2)
2004 — 2007 Грузія Грузія (да 21) 10 (2)
2010 — 2014 Грузія Грузія 20 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 снежня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 сакавіка 2019.

Акакій Хубутыя (груз. აკაკი ხუბუტია; нар. 17 сакавіка 1986, Сухумі, Грузінская ССР) — грузінскі футбаліст, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Грузіі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў клубе «Норчы Дынамаелі», пазней гуляў за рэзервовыя каманды тбіліскіх «Лакаматыва» і «Дынама». У другой палове 2004 года на правах арэнды гуляў у Беларусі за «Зорку-БДУ», пасля перайшоў у літоўскі «Каўнас», адкуль аддаваўся ў арэнды ў іншыя літоўскія клубы — «Нявежыс», «Шылуце», «Вільнюс». У 2007 годзе вярнуўся ў «Каўнас» і дапамог яму стаць чэмпіёнам краіны.

У 2009 годзе, пасля таго як «Каўнас» перайшоў у трэці літоўскі дыізіён, стаў іграком румынскага клуба «Газ Метан», дзе замацаваўся ў аснове. Сезон 2011/12 правёў у клубе турэцкай Суперлігі «Самсунспор», пасля вярнуўся ў «Газ Метан». У лютым 2013 года падпісаў кантракт з расійскім клубам «Мардовія», застаўся ў камандзе і на сезон 2013/14, калі «Мардовія» выбыла з Прэм’ер-лігі, і дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. У другой палове 2014 года быў іграком ізраільскага клуба «Хапаэль» з Петах-Тыквы, за які гуляў у Кубку Тота. Першую палову 2015 года правёў у грэчаскай «Керкіры», у сезоне 2015/16 быў іграком славацкага «Земпліна».

У 2016 годзе на некаторы час вярнуўся ў тбіліскае «Дынама», а пазней зноў стаў іграком «Газ Метана». У пачатку 2018 года далучыўся да клуба «Полі», аднак згуляў толькі ў двух матчах, і ў канцы года далучыўся да грузінскага клуба «Руставі».

У сакавіку 2019 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Віцебск» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[2]. Быў адным з асноўных абаронцаў выцібскай каманды. У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Грузіі розных узростаў. 17 лістапада 2010 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Грузіі ў таварыскім матчы са Славеніяй (2:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]