Перайсці да зместу

Акалічнасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Акалічнасць, лінгвістыка)

Акалі́чнасць — даданы член сказа, які паясняе словы са значэннем дзеяння або прыкметы, паказваючы на час, месца, прычыну, умову, мэту, спосаб дзеяння, характар выяўлення, інтэнсіўнасць прыкметы[1].

Сінтаксічная сувязь і сродкі выражэння

[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай мове акалічнасці сінтаксічна звязваюцца з галоўнымі словамі пры дапамозе прымыкання і кіравання[1].

Ролю акалічнасці выконваюць прыслоўі («вельмі здольны»), дзеепрыслоўі («разглядаць не спяшаючыся»), інфінітыў («зайсці развітацца»), назоўнікі з прыназоўнікам ці без яго («ехаць лесам», «зрабіць насуперак жаданню»), лічэбнікі («уваходзіць па аднаму»), а таксама свабодныя словазлучэнні розных тыпаў («важыць тры тоны», «чытаць з ранку да вечара», «апрацаваны з дапамогай новага прыстасавання») і фразеалагізмы («жыць абы дзень да вечара»)[1].

У залежнасці ад сінтаксічнага значэння акалічнасці падзяляюцца на разрады: часу, месца, прычыны, умовы, мэты, спосабу дзеяння і іншыя[1].

  1. а б в г Міхневіч 1996, с. 183.