Перайсці да зместу

Акараспора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акароспора

Акараспора бураватая (Acarospora fuscata)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acarospora Ach., 1852


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  189590
NCBI  88747
EOL  22788
MB  28

Акараспо́ра (Acarospora) — род накіпных лішайнікаў сямейства акараспоравых.

Талом у выглядзе арэаляванай або лускаватай корачкі, шаравата- або чырванавата-карычневы, часам жаўтавата-бураваты. Арэолы (лускавінкі) 0,5⁠-⁠2(3) мм у дыяметры і 0,3-0,7 мм таўшчынёй, звычайна ўвагнутыя да плоскіх, гладкія, няправільныя па форме, вуглаватыя або лопасцевыя. Апатэцыі 0,2⁠-⁠0,6 мм у дыяметры, паглыбленыя ў арэолы па адным, радзей па 2-3 або больш. Дыск увагнуты, няправільнай формы, часам акруглы, чырванавата-карычневы або чарнаваты, звычайна цямнейшы за талом. Уласны край апатэцыю (эксцыпул) 10-30 мкм таўшчынёй. Гіпатэцый 40-60 мкм таўшчынёй. Гіменій 85-100 мкм вышынёй. Сумкі маюць па 100—200 вузка эліпсоідных спор.

Насяляюць камяністыя субстраты, якія змяшчаюць вапну і кальцый (валуны, камяні, гіпс, пясчанік, сланцы, цэгла і г. д.). Распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар’і, сустракаюцца ў горных рэгіёнах, радзей на раўнінах, ва ўсіх раслінна-кліматычных зонах.

У свеце вядома каля 300 відаў. На Беларусі найбольш часта сустракаюцца акараспора бураватая (Acarospora fuscata), радзей акараспора маласпоравая (Acarospora oligospora) і {акараспора веронская (Acarospora veronensis). Растуць на валунах у адкрытых, добра прагрэтых месцах (лугі, палі, пашы) ці ў засені лесу альбо на мяжы лесу і лугу.