Аквакультура

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вылаў рыбы на ферме па вырошчванні сома ў Місісіпі

Аквакульту́ра — развядзенне і таварнае вырошчванне каштоўных водных арганізмаў (рыб, ракападобных, малюскаў, водарасцяў).

Адрозніваюць аквакультуру прэснаводную і марскую (марыкультуру(укр.) бел.). Вылучаюць 2 кірункі развіцця аквакультур: вырошчванне каштоўных відаў рыб і беспазваночных з выкарыстаннем штучных кармоў і пашавае — на натуральнай кармавой базе ў паўкантралюемых умовах. У прэснаводнай аквакультуры выкарыстоўваюць штучныя і натуральныя вадаёмы, а таксама індустрыяльныя ўстаноўкі, у марыкультуры — прыбярэжную зону мораў.

Існуе ў краінах з высокім тэхнічным узроўнем рыбалоўства (Японія, Вялікабрытанія, Нарвегія) і краінах паўднёва-азіяцкага і афрыканскага рэгіёнаў. Сусветны прадукт аквакультуры складае 9,4—9,5 млн т (на марыкультуру прыпадае каля 2/3; 19831987).

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

На Беларусі аквакультура існуе ў выглядзе сажалкавага і азёрнага рыбаводства, развіваюцца індустрыяльныя формы рыбаводства на прамысловых прадпрыемствах. Функцыянуюць 21 сажалкавы, 6 азёрных рыбгасаў, 8 рыбагадавальнікаў; вырошчваюць карпа, сазана, карася сярэбранага, амура белага, таўсталобіка, стронгу радужную. Сярэднегадавы аб'ём сажалкавай рыбы складаў каля 18 тыс. т у 19861990, 6 тыс. т у 1994, у азёрных гаспадарках 0,7 тыс. т, у індустрыяльным рыбаводстве 1,4 гас. т (1990).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]