Аквапоніка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Цяпліца з аквапонікай (Арменія)

Аквапоніка (ад лац.: aqua «вада» і грэч.: πόνος «праца») — комплексная сістэма вытворчасці прадуктаў харчавання праз спалучэнне гідрапонікі і аквакультуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Полікультурныя сістэмы, якія сумяшчалі вырошчванне наземных раслін, асабліва рысу, і рыбы, з’явіліся ў сярэднявеччы на поўдні Кітая і краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. У 1985 годзе масачусетскія навукоўцы прапанавалі камерцыйную ўстаноўку, названую аквапонікай, якая ўключала аўтаматызаваную сістэму фільравання і аэрацыі. Першасна прыхільнікі аквапонікі арыентаваліся на цалкам замкнёны цыкл вытворчасці без унясення хімічных угнаенняў і такім чынам планавалі стварэнне асобнай галіны арганічнай сельскай гаспадаркі. Аднак угнаенне раслінных пасадак толькі адыходамі жыццядзейнасці рыб пакуль не дасягае рэнтабельнасці, патрэбнай для камерцыйнай вытворчасці. У нашы дні працягваюцца даследаванні з мэтай падвышэння эфектыўнасці аквапонных установак.

Тэхналогія[правіць | правіць зыходнік]

Аквапоніка адносіцца да тэхналогіі вырошчвання рыбы і раслін разам. Расліны сілкуюцца адыходамі жыццядзейнасці рыб.

У аквапоніцы існуюць два асноўных тыпа культывавання раслін:

  • Субстратны
  • Апускання

Субстратнае вырошчванне заснавана на наяўнасці друзлага або нават сітаватага субстрату, на якім растуць расліны. Цыклічна субстрат затапляецца пажыўным растворам. Пры апусканні расліны замацаваны на сітаватых плытах, што знаходзяцца на паверхні раствору, у які апушчаны карані раслін. У апошім выпадку раствор можа адначасова з’яўляцца асяроддзем, населеным рыбамі. Аднак у сучаснай аквапоніцы прынята падзяляць прасторы для вырошчвання раслін і рыб.

Кіраванне сістэмай аквапонікі ўключае:

Прамысловыя аквапонныя ўстаноўкі звычайна аўтаматызаваны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Connell, S. Beginner's Guide to Aquaponics: Step-by-Step Systems for Plants and Fish. — Emeryville, California: Rockridge Press, 2020. — ISBN 978-1647397487.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]