Перайсці да зместу

Акватынта

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жан-Клод Рышар «Віла Мадама», 1765

Акваты́нта (італ.: aqua — «вада» і італ.: tinto — «чарніла») — тэхнічная разнавіднасць гравюры, у якой металічная дошка пратраўліваецца праз прыліплы да яе асфальтавы або каніфольны пыл[1].

У акватынце дасягаюцца маляўнічыя эфекты, блізкія да тонавага малюнка. Часта гэтая тэхніка выкарыстоўваецца ў спалучэнні са штрыхаваным афортам, што дазваляе ўзбагаціць яго танальнымі і фактурнымі адценнямі[1].

У беларускім мастацтве акватынта выкарыстоўваецца з XVII стагоддзя. Да гэтай тэхнікі звярталіся, у прыватнасці, Лявонцій і Аляксандр Тарасевічы. У XIX стагоддзі акватынта была ў значнай ступені выцеснена літаграфіяй[1].

  • Акватынта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 189. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  • Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. Мінск: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5