Акведук Валента

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Акведук Валента

Акведук Валента (грэч.: Υδραγωγείο του Δύναμο), Баздаган (турэцк.: Bozdoğan Kemeri) — акведук, які з'яўляецца часткай вадаправоднай сістэмы Канстанцінопаля. Размешчаны ў старой частцы Стамбула (Канстанцінопаля) на бульвары Атацюрка. Акведук з'яўляецца адным з сімвалаў горада.

Акведук пабудаваны ў перыяд кіравання імператара Валента прыблізна ў 368375 гадах і з'яўляўся вельмі важным этапам у развіцці вадаправоднай сістэмы Канстанцінопаля — ён злучыў два гарадскія ўзгоркі горада. Яго першапачатковая даўжыня складала больш за 1000 метраў, а максімальная вышыня 26 метраў. У наш час захаваная частка акведука мае даўжыню 971 метр і максімальную вышыню 20 метраў (за кошт узняцця ўзроўню зямлі). Пры будаўніцтве выкарыстоўваліся камяні са сцен Халкідона. Па свінцовых трубах, пракладзеных па версе акведука, вада паступала ў горад аж да сярэдзіны XIX стагоддзя.

У наш час акведук з'яўляецца турыстычнай славутасцю Стамбула (Канстанцінопаля), пад ім праходзіць ажыўленая аўтамагістраль горада — бульвар Атацюрка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Janin, Raymond (1964) (in French). Constantinople Byzantine (2 ed.). Paris: Institut Français d'Etudes Byzantines. 
  • Mamboury, Ernest (1953). The Tourists' Istanbul. Istanbul: Çituri Biraderler Basımevi. 

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Урбонімы Канстанцінопаля