Аквіла (штандар)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сучасная мадэль аквілы

Аквіла (лац.: aquila — «арол») — знак легіёна ў старажытнарымскай арміі ў выглядзе арла, зроблены са срэбра ці золата і размешчаны на тычцы, часта ўпрыгожаны металічнымі кольцамі (phalerae). З'явіўся разам з рэформай Марыя. Воіна, які нёс аквілу на маршы, называлі аквіліферам (aquilifer).

Аквілу, сімвал арла, глыбока шанавалі, бо арол лічыўся сімвалам Юпітэра. Страта аквілы на полі бою лічылася невагоднай ганьбай (легіён, які страціў аквілу, павінен быў быць расфарміраваны), таму рымскія салдаты былі гатовыя памерці за тое, каб вярнуць сімвал. Аквілу ўвесь час трымалі ў пакоі, вядомым як лац.: principiorum aedes, які знаходзіўся пад аховай першага цэнтурыёна легіёна (primus pilus).

… за імі насілі сцягі і пасярод іх арла, якога рымляне маюць на чале кожнага легіёна. Як цар птушак і наймацнейшая з іх, арол служыць ім эмблемай панавання і прадвеснікам перамогі над усякім ворагам, супраць якога яны выступаюць.

Іосіф Флавій. «Іўдзейская вайна»[1]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.