Аквінк

Аквінк, Аквінкум (Aquincum) — старажытны горад, які быў размешчаны на паўночна-ўсходніх межах Паноніі, правінцыі Рымскай імперыі. Руіны горада знаходзяцца на тэрыторыі сучаснай сталіцы Венгрыі горада Будапешта.
Першапачаткова як кельцкае паселішча, Аквінк служыў старажытнарымскім ваенным лагерам, часткай абарончай сістэмы, якая ахоўвала межы Рыма. Каля 41-54 гг. у горад прыбыў атрад конніцы колькасцю 500 чалавек, а ўжо да 89 года тут быў размешчаны рымскі легіён, колькасцю ў 6000 чалавек. Паступова з крэпасці вырас горад, і пасля рэарганізацыі Паноніі рымлянамі ў 106 годзе стаў сталіцай Ніжняй Паноніі. Да канца II стагоддзя Аквінкум насяляла каля 30-40 тыс. жыхароў, горад займаў значную частку тэрыторыі сучаснага раёна Будапешта Обуда.
Людзі, якія пражывалі ў паселішчы, карысталіся такімі дасягненнямі імперыі як цэнтральнае ацяпленне ў дамах і грамадскія лазні, у горадзе будавалі палацы і амфітэатры грамадскага прызначэння.
У Аквінкуме захавалася два амфітэатры: вялікі Ваенны амфітэатр (Амфітэатр легіянераў, размяшчаецца за некалькі кіламетраў на поўдзень ад асноўнай часткі Аквінкума) і малы Грамадзянскі амфітэатр.
Руіны старажытнага рымскага паселішча можна знайсці і ў іншых частках Будапешта, напрыклад, у Пешце размешчаны рэшткі Контр-Аквінкума.
У 2002 годзе Аквінкум разам з Будайскай крэпасцю і праспектам Андрашы ўключаны ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аквінк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 400 рус. • англ. • фр. |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Аквінк на Вікісховішчы |