Аколаўскае радовішча жалезных руд
Інструменты
Агульныя
Друк/экспарт
У іншых праектах
Выгляд
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аколаўскае радовішча жалезістых кварцытаў)
Аколаўскае радовішча жалезных руд знаходзіцца у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці.
Працягласць руднай зоны каля 10 км, магутнасць да 140 м. Руды — жалезістыя кварцыты (жалеза 26,2 %), залягаюць у тоўшчы дакембрыйскіх гнейсаў крышталічнага фундамента на глыбіні 216—300 м. Рудныя гарызонты (4—35 м) перамяжаюцца з праслоямі пустых парод. Запасы руды ацэньваюцца ў 1,5 млрд т. Радовішча не распрацоўваецца.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аколаўскае радовішча жалезных рудаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).