Ако (сяло)
Выгляд
Сяло
|
Ако́ (арм.: Հակկո) — сяло ў марзе Арагацотн, на захадзе Арменіі. Асноўнае насельніцтва сяла складаюць езіды. Размешчана за 16 км на захад ад горада Талін, але нармальнай дарогі, якая б злучала са знешнiм светам з сяла няма. Адзіная грунтавая дарога вядзе да сяла Гялто, што размешчана за 3 км на ўсход, але далей яна ідзе яшчэ 2 км ўсход і становіцца зусім дрэннай якасці. За 6 км на паўночны ўсход размешчана сяло Сарык. Гэта найбліжэйшае сяло, дзе ёсць асфальтаваная дарога, якая прымыкае да трасы Ерэван — Гюмры. За 6 км на захад размешчана сяло Гетап, праз якое праходзіць траса і чыгунка з пастаянным рухам уздоўж памежнай з Турцыяй ракой Аракс.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нацыянальная статыстычная служба Рэспублікі Арменія (англ.) (арм.) (руск.)