Акрабатычнае мастацтва


Акрабаты́чнае маста́цтва, або акраба́тыка (ад стар.-грэч.: ἀκροβάτης, akrobatēs — «які падымаецца ўверх») — жанр цыркавога і эстраднага мастацтва; дэманстраванне нумароў, заснаваных на майстэрскім валоданні целам і высокім развіцці мускулатуры[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Акрабатычнае мастацтва вядома са старажытнасці ў Егіпце, Грэцыі, Рыме, Візантыі, Кітаі і Японіі. У сярэднія вякі элементы акрабатыкі ўключалі ў свае выступленні вандроўныя акцёры: шпільманы (Германія), жанглёры (Францыя), мімы (Італія), франты (Польшча), скамарохі (Беларусь і Расія) і іншыя. Як асобны род цыркавога відовішча акрабатычнае мастацтва вылучылася ў канцы XVIII—XIX стагоддзяў, у прыватнасці, конная і партэрная акрабатыка[1].
Сучасныя віды і прымяненне
[правіць | правіць зыходнік]У сучасным цырку акрабатычнае мастацтва падзяляецца на скачковае (на зямлі), плечавое, сілавое, пластычнае, коннае, ікарыйскія гульні, вальтыжыроўка і камічнае[1].
Элементы акрабатычнага мастацтва выкарыстоўваюць амаль ва ўсіх іншых жанрах — паветранай гімнастыцы, эквілібрыстыцы, гімнастыцы на снарадах, жангліраванні, клаўнадзе, дрэсіроўцы, а таксама ў харэаграфічным мастацтве, тэатральных і эстрадных паказах, у тым ліку ў пантаміме і поп-групах[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 199.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акрабатычнае мастацтва // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 199. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акрабатычнае мастацтва