Серанг (акруга)
|
||
Краіна | ||
---|---|---|
Уваходзіць у | ||
Адміністрацыйны цэнтр | ||
Афіцыйныя мовы |
{{{Мовы}}} |
|
Насельніцтва |
1 571 174 (2 007) чал, |
|
Плошча |
1 467,39 км² |
|
Афіцыйны сайт | ||
Акруга Серанг — акруга ў інданезійскай правінцыі Бантэн. Адміністрацыйны цэнтр акругі і сталіца правінцыі — горад Серанг, які з'яўляецца асобным муніцыпальным утварэннем.
У 11 км ад горада Серанг знаходзіцца Стары Бантэн, гістарычная сталіца султанату Бантэн. Да захаду ад акругі размешчаны порт Мерак, які ўваходзіць у склад горада Чылегон.
Акруга падзеленая на 28 раёнаў. Вышыні акругі вагаюцца ад 0 да 1778 м над узроўнем мора. Паўночныя вобласці ў асноўным раўнінныя, на паўднёвым захадзе размешчаныя горы. Зямля ўрадлівая дзякуючы алювіяльным і вулканічным пародам і мноства рэк, уключаючы Чыуджунг, Чыдурыян, Чыбантэн, Чвпасеуран, Чыпасанг.
Большая частка насельніцтва акругі вызнае іслам[1].
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Акруга дзеліцца на наступныя раёны:
- Аньяр
- Бандунг
- Барос
- Бінуанг
- Баджанегара
- Чаренанг
- Чыканде
- Чыкёсал
- Чынанка
- Чыёмас
- Чыруас
- Гунунгсары
- Джавілан
- Кібін
- Копа
- Крагілан
- Краматвату
- Манчак
- Пабуаран
- Падарынчанг
- Памараян
- Пектыр
- Пантанг
- Пулаампел
- Танара
- Тыртаяса
- Тунджунг Тэджа
- Варынгінкурунг