Перайсці да зместу

Аксана Іванаўна Манкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксана Іванаўна Манкевіч
Род дзейнасці экскурсавод, палітычны вязень
Дата нараджэння 20 мая 1998(1998-05-20) (26 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Аксана Іванаўна Манкевіч (нар. 10 мая 1998) — экскурсаводка, палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Нарадзілася ў Любчы. Пасля школы скончыла педагагічны каледж у Нясвіжы, пасля завочна атрымала вышэйшую адукацыю ў БДЭУ. Працавала па спецыяльнасці экскурсаводам, стварыла і праводзіла шэраг экскурсій па Мінску[2] і іншым месцам Беларусі.

Палітычны пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

Аксану Манкевіч затрымалі 31 студзеня 2021 года, калі яна праводзіла сваю экскурсію па цэнтры Мінска, таксама былі затрыманы іншыя прысутныя на экскурсіі, а таксама выпадковыя мінакі. Некалькі чалавек пазней атрымалі штрафы, яшчэ некалькім удзельнікам экскурсіі, у тым ліку Манкевіч, суд прызначыў суткі адміністрацыйнага арышту (Манкевіч атрымала 15 сутак)[3].

Наступны раз Манкевіч была затрымана 2 лістапада 2021 года. Яе экскурсію замовіў, як пасля высветлілася, супрацоўнік міліцыі, які на прызначаным месцы пачатку экскурсіі затрымаў Манкевіч. Яе дапыталі ў памяшканні ГУБАЗіКа, пасля правялі вобшук дома, пасля чаго ў РАУСе быў зроблены пратакол пра «непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі». На судзе супрацоўнік міліцыі засведчыў, што ён затрымліваў Манкевіч, але памылкова назваў абставіны затрымання, а сама Манкевіч сцвярджала, што яе затрымліваў іншы супрацоўнік. У выніку, суддзя Шабуня прысудзіла Манкевіч 15 сутак арышту[4].

У межах ужо крымінальнай справы Аксана Манкевіч была затрымана 14 верасня 2022 года[5], з яе ўдзелам з’явілася відэа на адным з праўладных тэлеграм-каналаў, дзе сцвярджалася, што «Манкевіч падчас сваіх экскурсій апавядала выключна сваю версію гістарычных падзей». Пазней ёй было выстаўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак), яна была змешчана ў СІЗА на Валадарскага.

5 кастрычніка 2022 года пяццю беларускімі праваабарончымі арганізацыямі, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі камітэт, Манкевіч была прызнана палітычнай зняволенай[6].

У снежні 2022 года Аксану Манкевіч асудзілі да трох гадоў хатняй хіміі[7].

Зноскі