Аксана Барысаўна Аракчэева
Аксана Аракчэева | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Аксана Барысаўна Аракчэева |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1963 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў |
Род дзейнасці | мастачка |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | Станковая і кніжная графіка, жывапіс, анімацыя |
Член у | |
Сайт | arakcha.by/oksana-arakce… |
![]() |
Аксана Барысаўна Аракчэева (нар. 24 сакавіка 1963, Мінск, БССР) — беларуская мастачка, педагог. Член Беларускага саюза мастакоў. Лаўрэат прэміі Васіля Віткі, дыпламант ЮНЭСКА, куратар чэшскай GalerieKaras[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Бацькі — мастак Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў[2] і Галіна Ягораўна (працавала загадчыцай касцюмернага цэхаў Оперным тэатры)[3].
У 1982 г. скончыла Мінскае мастацкае вучылішча, у 1988 г. — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне станкавай графікі).
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Вучылася ў такіх мастакоў, як Віктар Варламаў, Леанід Каленік, Генадзь Грак, Віктар Мікіта, Людміла Кальмаева, Уладзімір Савіч. Пасля завяршэння аддзялення графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута працавала ў розных выдавецтвах, стварала ілюстрацыі да кніг[4].
Прымае ўдзел у выстаўках з 1986 г. Працуе ў станковой і кніжнай графіцы, жывапісу, анімацыі.
Асноўныя творы: цыкл «Казкі лета», дыптых «Мой Мінск», «Гаспадыня Зіма», «Паненка Восень», трыпціх «Сланечнікі», палотны з цыклу «Нам засталася спадчына», цыкл «Мінскія вокны».
Аформіла больш за 50 кніг[5], сярод якіх: «Сярэбраная табакерка» З. Бядулі, «Басни» І. Крылова, «Резвушка — хохотушка…» І. Заслонавай, «Прыгоды мышкі Пік-Пік» Л. Рублеўскай, «Брык і Шуся» Т. Сівец, «Звяры ў трамваі» Н. Галіноўскай, казкі А. Карлюкевіча, «Мяне завуць Лахнеска» Алены Масла, «Дзяўчынка з Вішнёвага завулка!», «Чароўны кошык» і «Сад з матылькамі» Тамары Бунта, «Закаханы трэцякласнік» Уладзіміра Ліпскага, «Байкі і казкі бабкі Параскі» Таццяны Атрошчанкі і інш.. Супрацоўнічае з выдавецтвамі «Пачатковая школа», «АЗБУКВАРИК», «Мастацкая літаратура», «Вышэйшая школа», з часопісамі «Вясёлка)», «Рюкзачок» і інш[6], працуе ў станковой графіцы[4].
З 2009 г. працуе над стварэннем партрэтаў асоб, якія ўнеслі значны ўнёсак у духоўнае жыццё Беларусі[4]. Да пачатку 2011 г. Аксана Аракчэева намалявала і напісала на палатне больш сотні партрэтаў. Галерэя выяў, створаных пэндзлем мастака, гэта людзі якія ўнеслі ўклад у духоўнае развіццё грамадства: дырэктары, супрацоўнікі музеяў і галерэй, святары, мастакі, лекары, музыкі, дыпламаты і інш.[4].
З 2010 г. сумесна з чэшскім пасольствам у Рэспубліцы Беларусь правяла 46 выставак у сталічных музеях, бібліятэках, у гомельскім Палацы Румянцавых і Паскевічаў, Полацкай мастацкай галерэі, чэшскім парламенце[7].
У 2013 годзе зрабіла серую партрэтаў вядучых салістаў беларускага балета. Карціны экспанаваліся ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета[8]. Гэта партрэты народных артыстаў Беларусі Вольгі Гайко, Людмілы Кудраўцавай і Ігара Артамонава, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Ірыны Яромкінай і Антона Краўчанка, уладальнікаў медалю Францыска Скарыны Дзяніса Клімука і Марыны Вежнавец[4]. За ўшанаванне тэатральных дзеячоў сродкамі выяўленчана мастацтва ў 2015 годзе атрымала дыплом ЮНЭСКА.
У 2015 годзе стварыла галерэю вобразаў «Купалінкі» — партрэты кіраўніц Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, сярод якіх: Уладзіслава Луцэвіч (жонка Янкі Купалы), Ядзвіга Раманоўская, Жанна Дапкюнас, Алена Ляшковіч; а таксама партрэты супрацоўніц музея. Серыя знаходзіцца ў фондах музея. Падчас адкрыцця выстаўкі «Купалінкі» мастачцы Аксане Аракчэевай быў уручаны дыплом сябра музея «За папулярызацыю спадчыны Першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы і падтрымку дзейнасці музея»[9].
Выкладала малюнак, жывапіс, кампазіцыю ў мінскай мастацкай школе № 185.
Яе працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Фондзе СМ РБ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Літаратурным музеі М. Багдановіча, мастацкіх галерэях гарадоў Полацак, Гомель, Светлагорск, Крупкі, Баранавічы, а таксама ў галерэях і прыватных калекцыях замежных краін (Расія, Украіна, ЗША, Канада, Венесуэла, Ізраіль, Італія, Галандыя, Германія, Сербія, Чэхія, Славакія, Польшча і інш.)[10]. Таксама займаецца арганізацыяй выставак карцін свайго бацькі, мастака Барыса Аракчэева[3].
З 1994 г. — член Беларускага саюза мастакоў[11].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- 2015 год — Дыплом камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА «За дзейнасць па ўшанаванні тэатральных дзеячоў сродкамі выяўленчана мастацтва»[12].
- 2015 год — прэмія імя Васіля Віткі за афармленне твораў, змешчаных у часопісе «Вясёлка» на працягу 2015 года[13].
- 2017 год — Падзяка міністра культуры за высокі прафесіяналізм і асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускага выяўленчага мастацтва.
- 2017 год — Грамата міністэрства культуры РБ «за шматгадовую добрасумленную працу, выдатныя творчыя дасягненні і высокае прафесійнае майстэрства»
- 2017 год — Дыплом за мастацкае афармленне ў намінацыі «Мастак кнігі» на Міжнародны кніжным фэстывалю «Зялёная хваля» (Адэса, Украіна), за ілюстраванне казкі Алены Масла «Мяне завуць Лахнэска». Мерапрыемства праходзіла пад патранатам Украінскай Асацыяцыі выдаўцоў і кнігараспаўсюджвальнікаў Адэскай гарадской рады[14].
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Барыс Аракчэеў. Бэз малюецца на шчасце / [укладанне А. Аракчэева, А. Масла]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — (ЖЗЛБ)[15][16]
- Аксана Аракчэева. Фанечка: праўдзівая гісторыя ад Olivia Klodt. — Мн.: Чатыры чвэрці, 2020. — 24 с.
Зноскі
- ↑ Григорян А. Счастье быть вместе (руск.) // Во славу Родины : газета. — Мн.: Мінабароны РБ, 5 жніўня 2017.
- ↑ Наталия Ширко Творческое наследие Мастера (руск.) . Чырвоны прамень (8 кастрычніка 2019). Праверана 10 лістапада 2019.
- ↑ 3,0 3,1 Марына Весялуха Правілы жыцця Барыса Аракчэева. Звязда (19 красавіка 2016). Праверана 10 лістапада 2019.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Бурак И. От земли до небес с Оксаной Аракчеевой (руск.) // Во славу Родины : газета. — Мн.: Мінабароны РБ, 6 ліпеня 2013. — В. 123.
- ↑ Анжаліка Крупянькова Бэз малюецца на шчасце. Маладзечанская газета (4 кастрычніка 2019). Праверана 10 лістапада 2019.
- ↑ Анталогія беларускага мастацтва. Аксана Аракчэева (руск.) . Музеи Беларуси (11 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ Оксана Аракчеева – дочь гениального живописца, график и аниматор (руск.) . СТБ (14 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ Іванюшко А. Художница Оксана Аракчеева создала экспозицию своих картин в Национальном академическом Большом театре оперы и балета. Минский Курьер (24 мая 2013). Праверана 6 красавіка 2016.
- ↑ Шымук Т. Кветкі Купалавага дома // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 24 красавіка 2015. — В. 4816. — № 16. — С. 16.
- ↑ Бацькаў дар. Интерфакс-Запад (25 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ Смольскі А. Борис и Оксана Аракчеевы приглашают на «Соборную площадь» (руск.) . Белорусская деловая газета (26 жніўня 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ Уручэнне прэміі імя І.М. Ушакова. Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (27 сакавіка 2015). Праверана 5 красавіка 2016.
- ↑ Віншуем лаўрэатаў!. Вясёлка (28 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 24 сакавіка 2016.
- ↑ Татьяна Иванова «Зеленая волна» принесла Беларуси заслуженные награды (бел.) . Міністэрства адукацыі РБ (11 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2017. Праверана 17 жніўня 2017.
- ↑ Людміла Рублеўская Обзор книг Бориса Аракчеева «Бэз малюецца на шчасце». Нарисованное снится. СБ. Беларусь сегодня (26 красавіка 2019). Праверана 10 лістапада 2019.
- ↑ Сяргей Шычко Бэз: Мастацтва і кветкі. Выдавецкі дом «Звязда» (6 красавіка 2019). Праверана 10 лістапада 2019.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
На беларускай мове[правіць | правіць зыходнік]
- Берлеж М. Падарожжы Аксаны Аракчэевай // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 12 верасня 2014. — В. 4785. — № 36. — С. 3. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016.
- Паўлючэнка В. У сонечным крузе Аксаны Аракчэевай // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 2012. — № 12. — С. 16. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016.
- Сяліцкая-Ткачова К.С. Аракчэева Аксана Барысаўна // Янка Купала. Энцыклапедыя. — Бел. Энцыклапедыя імя П. Броўкі. — Мн., 2017. — Т. 1. А—З. — С. 48—49. — 400 с. — 1 500 экз. — ISBN 978-985-11-1042-7.
- Шычко С. У складанага ёсць сінонім – вясёлае // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 2014. — № 38. — С. 9. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016.
На рускай мове[правіць | правіць зыходнік]
- Аскеро В. Оксана Аракчеева: «Гордость нашей семьи — быть разными» // Город женщин : журнал. — 2017. — В. 27. — № 5. — С. 16—19.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- С. Шычко Сонца ландшафтаў і кніг. Звязда (11 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 24 сакавіка 2016.
- Аракчэева Аксана на сайце «Беларускага Саюза дызайнераў»