Аксана Стэфанаўна Забужка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксана Стэфанаўна Забужка
укр.: Оксана Стефанівна Забужко
Імя пры нараджэнні укр.: Оксана Стефанівна Забужко
Род дзейнасці паэтка, філосаф, пісьменніца, эсэістка, літаратурная крытык
Дата нараджэння 19 верасня 1960(1960-09-19)[1] (63 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Сайт zabuzhko.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аксана Стэфанаўна Забужка (нар. 19 верасня 1960, Луцк) — украінская пісьменніца і паэтэса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аксана Забужка скончыла філасофскі факультэт (1982) і аспірантуру (1985) Кіеўскага ўніверсітэта. Кандыдат філасофскіх навук, абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Эстэтычная прырода лірыкі як кірункі мастацтва». У 1987 годзе ўступіла ў КПСС. Працавала выкладчыкам эстэтыкі ў Кіеўскай кансерваторыі. З 1989 года — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Украіны. У 1992 годзе Аксана Забужка выкладала ўкраіністыку ва ўніверсітэце штата Пенсільванія як запрошаны пісьменнік. У 1994 годзе яна атрымала стыпендыю Фонду Фулбрайта і выкладала ў Гарвардскім і Пітсбургскім універсітэтах.

Уступіла ў Саюз пісьменнікаў СССР (1987).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Ордэн княгіні Вольгі III ступені (16 студзеня 2009 года) — за важкі асабісты ўклад у справу кансалідацыі украінскага грамадства, пабудову дэмакратычнай, сацыяльнай і прававой дзяржавы і з нагоды Дня Саборнасці Украіны.
  • Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (7 сакавіка 2019 г.) — за кнігу «І зноў я залажу ў танк…».
  • паэтычная прэмія Global Commitment Foundation (1997)
  • прэмія Фонда ім. Гелен Шчэрбань-Лапіка (1996)
  • прэмія Фонду Кавалёвых (1997)
  • прэмія Фонду Ракфелера (1998)
  • прэмія Дэпартамента культуры г. Мюнхена (1999)
  • прэмія Фонду Ледыг-Ровальт (2001)
  • узнагарода дэпартамента культуры г. Грац (2002)

Зноскі

  1. Oksana Sabuschko // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.