Аксель Ульрых
Аксель Ульрых | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 кастрычніка 1943[1][2] (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, малекулярны біёлаг, анколаг, біяхімік |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][4] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Аксель Ульрых (ням.: Axel Ullrich; нар. 19 кастрычніка 1943, Любань) — нямецкі анколаг, адзін з заснавальнікаў біятэхналогій. Член Леапальдзіны (2000) і Венгерскай АН (2013), кіраўнік аддзела малекулярнай біялогіі Інстытута біяхіміі імя Макса Планка. Адзін з распрацоўшчыкаў трастузумабу. Яго працы таксама паслужылі з’яўленню хумуліну і сунітынібу.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вывучаў біяхімію ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1975 годзе атрымаў доктарскую ступень па малекулярнай генетыцы ў Гайдэльбергскім універсітэце. З’яўляўся постдокам у Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска (1975—1977), пасля чаго ў 1978 годзе паступіў даследчыкам у Genentech там жа ў Сан-Францыска (працаваў да 1988 года). З 1988 года ўзначальвае аддзел малекулярнай біялогіі Інстытута біяхіміі імя Макса Планка. Адначасова з 2004 па 2007 гады даследчы дырэктар праекта Singapore Oncogenome (SOG). Сузаснавальнік трох біятэхналагічных кампаній: SUNGEN Inc. (ЗША, 1991), U3 Pharma AG (Германія), Axxima Pharmaceuticals AG (Германія). Ганаровы прафесар Second Military Medical University (Кітай) і Цюбінгенскага ўніверсітэта. Замежны ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2005), член Акадэміі Амерыканскай асацыяцыі даследаванняў раку (2014) і EMBO.
Апублікаваў больш за 450 артыкулаў у міжнародных часопісах і цытаваўся больш за 50 тыс. разоў, з’яўляючыся адным з найбольш цытуемых навукоўцаў у свеце.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1012705676 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
- ↑ Axel Ullrich // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1012705676 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1012705676 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Ullrich_Axel
- Нарадзіліся 19 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1943 годзе
- Нарадзіліся ў Ніжнесілезскім ваяводстве
- Дактары навук
- Члены Леапальдзіны
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Ганаровыя прафесары
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Біяхімікі Германіі
- Анколагі
- Малекулярныя біёлагі